Навэнна да св. Яна Боско 1 дзень

Святы Яне Боско, праз любоў, якою ты палаў да Езуса ў Найсвяцейшым Сакрамэнце і праз руплівасць, з якою Ты пашыраў Яго культ, што праяўляецца ва ўдзеле ў святой Імшы, у частай святой Камуніі і наведванні касцёла, учыні, каб мы, пранікнутыя тым самым духам, практыкавалі гэтыя святыя набажэнствы і кожны свой дзень заканчвалі з эўхарыстычным Езусам у сэрцы.

Амэн.

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Яне Боско,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, Ты паклікаў святога Яна Боско, Твайго вызнаўцу, быць айцом і настаўнікам моладзі, па Тваёй таксама волі, з дапамогаю Панны Марыі ён заснаваў у Касцёле новыя супольнасці, учыні, просім, каб мы, палаючы тым самым агнём любові, маглі здабываць душы і служыць аднаму Табе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

Падзяліцца: