ГІМН
С.: Перад абліччам магутнай і добрай нашай Маці Успамогі Хрысціянаў, з пачуццём удзячнасці за ўсе ласкі, якія на працягу стагоддзяў Яна выпрошвала для святога Касцёла, усведамляючы Яе мацярынскі клопат пра кожную людскую душу і Яе дзейсную дапамогу ў нашых патрэбах і цярпеннях, узносім сёння да Марыі гімн хвалы і падзякі.
С.: О Марыя, Успамога Касцёла ў змаганні,
Н.: Хвалу і падзяку прымі, Каралева, за перамогу і за трыумф Твой праз вякі.
С.: Апякунка чуйная намесніка Хрыстовага, папы N. (назваць імя),
Н.: Хвалу і падзяку прымі, Каралева, за перамогу і за трыумф Твой праз вякі.
С.: Успамога вернікаў у змаганні з ворагамі Божага Валадарства,
Н.: Хвалу і падзяку прымі, Каралева, за перамогу і за трыумф Твой праз вякі.
С.: Маці наймілейшая церпячых і бедных,
Н.: Хвалу і падзяку прымі, Каралева, за перамогу і за трыумф Твой праз вякі.
2. ІНТЭНЦЫЯ ДНЯ
Молімся аб шматлікіх святых пакліканнях да святарства і манаскага жыцця. С.: Просім Цябе, Божа, праз заступніцтва Марыі Успамогі, абудзі ў маладых сэрцах шматлікія святарскія і манаскія пакліканні. Умацоўвай іх сваёю ласкаю, абараняй ад спакусаў і зманлівай прыгажосці свету, напаўняй іх любоўю да Божай справы.
3. ПРОСЬБЫ
С.: Каб штораз больш святароў абвяшчала Божае слова і цэлебравала святую Імшу.
Н.: Цябе просім, Цябе просім, народу вернага Успамога, Цябе просім.
— Каб як мага больш дзяўчатаў і хлопцаў з нашага асяроддзя былі гатовыя прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу.
— Каб хрысціянскія сем’і падтрымлівалі пакліканні, якія абуджаюцца ў іх дзяцей.
— Каб святары і кансэкраваныя асобы святасцю свайго жыцця прываблівалі маладых людзей ісці па іх слядах.
— Каб семінарысты годна рыхтаваліся да выканання сваіх абавязкаў.
— Май ласку выслухаць нашыя просьбы.
4. МАЛІТВА
С.: Дзева Успамога! Прачыстая Маці найвышэйшага Першасвятара Езуса Хрыста! Збаўца свету ўчыніў Цябе Маці ўсіх святароў, калі на Галгоце аддаў любімага вучня Яна Табе за сына. Горача просім Цябе, абуджай і далей новыя святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця, адорвай іх стараннасцю ў падрыхтоўцы да годнага служэння Богу. Абараняй выбраныя душы, каб яны не страцілі паклікання на сцежкі найвышэйшай дасканаласці. Схіляй волю бацькоў да таго, каб яны з ахвотаю адпускалі сваіх дзяцей ісці па слядах Езуса Хрыста. Будзь для ўсіх пакліканых на службу Божую Заступніцаю і Апякункаю. Дапамагай ім як мага лепш выкарыстоўваць ласкі Божай абранасці. Заступайся за іх перад Сынам, каб яны сталі годнымі слугамі Нябеснага Айца.
5. ЗАКЛЮЧНЫЯ МАЛІТВЫ
Вітай, Марыя… Хвала Айцу…
С.: Марыя, Успамога Хрысціянаў,
Н.: Маліся за нас.
С.: Маліся за нас, Панна, Успамога Хрысціянаў,
Н.: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.
Молімся: Усемагутны і міласэрны Божа, Ты для абароны хрысціянаў цудоўным чынам даў нам вечную дапамогу ў благаслаўлёнай Панне Марыі, учыні ласкава, каб мы, Яе апекаю падтрыманыя, змагаючыся пры жыцці, у хвіліну смерці маглі атрымаць перамогу над ворагамі нашага збаўлення. Праз Хрыста, Пана Нашага. Амэн.
Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыі (Ларэтанская).
Гімн «Таямніцу Сакрамэнта» або іншая эўхарыстычная песня.
Молімся: Божа, Ты ў Найсвяцейшым Сакрамэнце пакінуў нам успамін сваёй мукі, просім Цябе, дапамажы нам так ушаноўваць святыя таямніцы Твайго Цела і Крыві, каб мы заўсёды адчувалі ў сабе плён Твайго адкуплення. Які жывеш і валадарыш з Богам Айцом у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя.
Н.: Амэн.
Благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.