О Марыя, Найласкавейшая Маці! Ва ўсе часы Ты была Успамогаю Хрысціянаў, атулі нас сваёю чулаю апекаю пры жыцці і асабліва — у хвіліну нашай смерці. Учыні, каб мы, любячы і ўшаноўваючы Цябе на зямлі, маглі праслаўляць Тваю міласэрнасць у небе.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Марыя Успамога Хрысціянаў, — маліся за нас.
С.: Дазволь нам праслаўляць Цябе, о святая Панна, Н.: Дай нам сілу супраць непрыяцеляў Тваіх.
Молімся: Усемагутны і міласэрны Божа, для абароны хрысціянскага народу Ты прызначыў благаслаўлёную Панну Марыю нашай вечнай памочніцай. Просім, учыні ласкава, каб, падтрыманыя Яе апекаю, змагаючыся пры жыцці і ў хвіліну смерці, мы маглі атрымаць перамогу над непрыяцелямі нашага збаўлення. Н.: Амэн.