О Найсвяцейшая Панна Марыя, найласкавейшая Маці Божага Сына! Пачуўшы вестку аб Яго смерці, Ты з трывогаю сумавала па Ім тры дні, просім Цябе, глянь вокам сваёй матчынай любові на нашых дзяцей і моладзь. Надзейная Успамога ў справах выхавання, вядзі маладое пакаленне да Езуса Хрыста, дапамагай моладзі расці ў атмасферы праўды і любові і захавай ад граху.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Марыя Успамога Хрысціянаў, — маліся за нас.
С.: Дазволь нам праслаўляць Цябе, о святая Панна, Н.: Дай нам сілу супраць непрыяцеляў Тваіх.
Молімся: Усемагутны і міласэрны Божа, для абароны хрысціянскага народу Ты прызначыў благаслаўлёную Панну Марыю нашай вечнай памочніцай. Просім, учыні ласкава, каб, падтрыманыя Яе апекаю, змагаючыся пры жыцці і ў хвіліну смерці, мы маглі атрымаць перамогу над непрыяцелямі нашага збаўлення. Н.: Амэн.