О Марыя Успамога Хрысціянаў! Выпрасі для нас ласку, каб мы вытрывалі ў святой веры і захавалі ў сабе свабоду дзяцей Божых. У сваю чаргу абяцаем Табе прыкласці ўсе намаганні, каб нашае жыццё было нястомнаю ахвяраю для Бога, нашага Айца, ахвяраю, што мы будзем прыносіць праз Езуса, Твайго Сына, які гарантаваў нам вечнае збаўленне.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Марыя Успамога Хрысціянаў, — маліся за нас.
С.: Дазволь нам праслаўляць Цябе, о святая Панна, Н.: Дай нам сілу супраць непрыяцеляў Тваіх.
Молімся: Усемагутны і міласэрны Божа, для абароны хрысціянскага народу Ты прызначыў благаслаўлёную Панну Марыю нашай вечнай памочніцай. Просім, учыні ласкава, каб, падтрыманыя Яе апекаю, змагаючыся пры жыцці і ў хвіліну смерці, мы маглі атрымаць перамогу над непрыяцелямі нашага збаўлення. Н.: Амэн.