О Марыя, Каралева Апосталаў! Вазьмі пад сваю магутную апеку біскупаў, прэзбітэраў і ўвесь верны народ. Выпрасі для іх дух еднасці, дасканалай паслухмянасці Святому Айцу і сапраўднага клопату пра збаўленне душ. Перадусім шчыра апякуйся місіянерамі, каб іх служэнне спрычынілася да ўмацавання Божага Валадарства на зямлі, да праслаўлення Бога і збаўлення ўсіх у небе.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Марыя Успамога Хрысціянаў, — маліся за нас.
С.: Дазволь нам праслаўляць Цябе, о святая Панна, Н.: Дай нам сілу супраць непрыяцеляў Тваіх.
Молімся: Усемагутны і міласэрны Божа, для абароны хрысціянскага народу Ты прызначыў благаслаўлёную Панну Марыю нашай вечнай памочніцай. Просім, учыні ласкава, каб, падтрыманыя Яе апекаю, змагаючыся пры жыцці і ў хвіліну смерці, мы маглі атрымаць перамогу над непрыяцелямі нашага збаўлення. Н.: Амэн.