О Марыя, любімая Маці! Ты была магутнаю апякункаю Пія VII і іншых Папаў аж да сённяшняга дня. Ахіні плашчом мацярынскай апекі наступніка Хрыста на зямлі — Святога Айца. Нястомна ахоўвай яго падчас небяспекі, распалі ў ім агонь духа, будзь для яго Натхняльніцаю і Правадніцаю, каб ён мог паяднаць усіх людзей добрай волі ў Хрыстовым Касцёле.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Марыя Успамога Хрысціянаў, — маліся за нас.
С.: Дазволь нам праслаўляць Цябе, о святая Панна, Н.: Дай нам сілу супраць непрыяцеляў Тваіх.
Молімся: Усемагутны і міласэрны Божа, для абароны хрысціянскага народу Ты прызначыў благаслаўлёную Панну Марыю нашай вечнай памочніцай. Просім, учыні ласкава, каб, падтрыманыя Яе апекаю, змагаючыся пры жыцці і ў хвіліну смерці, мы маглі атрымаць перамогу над непрыяцелямі нашага збаўлення. Н.: Амэн.