О Найсвяцейшая Панна Марыя, магутная Успамога Хрысціянаў, якія з даверам звяртаюцца да трона Тваёй міласэрнасці! Пачуй просьбы свайго народу, які просіць Цябе аб дапамозе, патрэбнай для пазбягання граху і ўсялякіх абставінаў, якія вядуць да яго.
Амэн.
Кожны дзень навэнны молімся:
Вітай, Марыя... Хвала Айцу... Марыя Успамога Хрысціянаў, — маліся за нас.
С.: Дазволь нам праслаўляць Цябе, о святая Панна, Н.: Дай нам сілу супраць непрыяцеляў Тваіх.
Молімся: Усемагутны і міласэрны Божа, для абароны хрысціянскага народу Ты прызначыў благаслаўлёную Панну Марыю нашай вечнай памочніцай. Просім, учыні ласкава, каб, падтрыманыя Яе апекаю, змагаючыся пры жыцці і ў хвіліну смерці, мы маглі атрымаць перамогу над непрыяцелямі нашага збаўлення. Н.: Амэн.