Галоўная Скарбніца Малітоўнік Набажэнства да Марыі Успамогі Хрысціянаў Акт прысвячэння Марыі Успамозе Хрысціянаў члена Салезіянскай сям’і

Акт прысвячэння Марыі Успамозе Хрысціянаў члена Салезіянскай сям’і

Марыя Успамога Хрысціянаў, Маці нашай Салезіянскай сям’і, Маці Бога і Маці Касцёла, Ты займаеш асаблівае месца ў гісторыі збаўлення і з’яўляешся Настаўніцаю нашай супольнасці. З радасцю праслаўляем Цябе і прагнем наследаваць Цябе ў веры і ахвярнасці Пану, ва ўдзячнасці Богу за вялікія цуды, якія Ён учыніў, і ў Тваёй апостальскай любові і вернасці аж да крыжа. Аддаемся Табе з дзіцячаю любоўю. Беззаганная Успамога, навучы нас быць дарам для іншых, надавай нам адвагі і даверу ў служэнні Божаму народу.

Прашу Цябе, святая Панна Марыя, апякуйся кожным з членаў нашай Салезіянскай сям’і, кожнаю асобнаю супольнасцю, народжанаю з харызмы ксяндза Яна Боска. Апякуйся асаблівым чынам нашымі роднымі, да бра дзеямі, выхаванцамі, моладдзю, дзецьмі і кожным чалавекам, якога Бог ставіць на нашым шляху.

О Панна верная, умацоўвай нашу вернасць, асабліва ў час выпрабаванняў, каб мы кожны дзень маглі цалкам прысвячаць сябе выхаванню моладзі і крочыць разам з ёю па шляху святасці для хвалы Айца.

Амэн.

Падзяліцца: