Св. Леанард Мурыяльдо

(Leonard Murialdo)

1828-1900

Успамін 18 Мая

Леанард Мурыяльда з’яўляецца адной з асобаў выбітнай святасці, якія характарызавалі п’емонтскі Касцёл у 19 стагоддзі, такія моцныя асобы як Каталенга, Кафасо, Лантэры, Аламано, Дона Боска і Дона Арыёне з іх праніклівасцю, сапраўднай любоўю да бедных і бязмежным даверам да Божага Провіду. Дзякуючы сваёй дзейнасці дабрачынная арганізацыя Касцёла змагла эфектыўна спрыяць духоўнаму і матэрыяльнаму вызваленню дзяцей звычайных людзей, якія часта былі ахвярамі сур’ёзнай несправядлівасці і заставаліся на ўзбочыне бурнага працэсу мадэрнізацыі Італіі і астатняй Еўропы.

Духоўны вопыт гэтага турынскага святога, сябра і паплечника ксяндза Боско, бярэ пачатак у сур’ёзным крызісе пад час яго маладосці, цяжкім і пакутлівым перыядзе адчужэння ад Бога ў 14 гадоў, які Леанард ніколі не змог забыць і які будзе адзначаць усё яго жыццё і місію, напаўняючы яго выхаваўчую і душпастырскую дзейнасць далікатнасцю, разуменнем і цярплівасцю. Яго «вяртанне да святла» адбылося з ласкай агульнай споведзі, у якой ён нанова адкрыў для сябе велізарную Божую міласэрнасць. Ва ўзросце 17 гадоў ён прыняў рашэнне стаць святаром, адказаўшы на любоў Бога, які ахапіў яго ў сваёй любові. Вярнуўшыся да Бога пасля таго, як адвярнуўся ад Яго ў юнацтве, Мурыяльда меў моцны і важны вопыт міласэрнай і гасціннай любові Айца, і гэта стала сутнасцю яго апостальскай і сацыяльнай дзейнасці, скіраванай асабліва да моладзі і працоўных.

Леанард (Леанардо) Мурыальдо нарадзіўся ў Турыне 26 кастрычніка 1828 г. Яго бацька, быў багатым біржавым маклерам, ён памёр у 1833 г. Яго маці, вельмі пабожная жанчына, адправіла сваё маленькае дзіця ў школу-інтэрнат «Надзіна» ў Савоне, якой кіраваў айцец Скалопіян. Там ён прабыў з 1836 па 1843 год. Вярнуўшыся ў Турын, Леанард наведваў тэалагічныя курсы ва ўніверсітэце і ў 1851 годзе стаў святаром. Яго духоўнасць, заснаваная на Божым слове і цвёрдай дактрыне бяспечных людзей, такіх як святы Альфонс і святы Францішак Сальскі, была ажыўлена ўпэўненасцю ў міласэрнай любові Бога. Выкананне Божай волі ў штодзённым жыцці, інтэнсіўнае малітоўнае жыццё, дух пакоры і гарачая любоў да Эўхарыстыі характарызавалі яго шлях веры. У супрацоўніцтве з Донам Боско ён адразу вырашыў прыняць удзел у першых араторыях Турына сярод патрабуючых і пакінутых на волю лёсу на перыферыях хлопцаў: спачатку ў араторыі Анёла Ахоўніка да 1857 г., потым у араторыі святога Алаізія ў якасці дырэктара з З 1857 па 1865. Пасля ён правёў год духоўнай адновы ў Парыжы, пакуль Провід не паклікаў яго ў 1866 годзе, каб клапаціцца пра яшчэ больш бедных і пакінутых дзяцей: тых, хто вучыўся ў школе Артыджанелі ў Турыне. З таго часу ўсё яго жыццё было прысвечана таму, каб прыняць гэтых хлопчыкаў, выхаваць іх як хрысціян і даць ім прафесію. Той час, быў адзначаны моцнымі сацыяльнымі узрушэннямі, выкліканымі індустрыялізацыяй, якая зараджалася, і цяжкасцямі, з якімі сутыкаліся бяднейшыя сацыяльныя класы. Ва ўмовах сур'ёзных фінансавых праблем гэта будзе яго асноўнай дзейнасцю да канца.

Леанард Мурыальдо стаў сябрам, братам і бацькам для бедных маладых людзей, ведаючы, што кожны з іх мае сакрэт, які трэба расшыфраваць: прыгажосць Стварыцеля, якая адлюстроўваецца ў кожнай душы. Ён бачыў, наколькі яны далікатныя, калі іх пакідаюць на волю лёсу або з нядобрасумленнымі дарослымі, і як яны вымушаныя жыць у бяздзейнасці, няграматнасці, залежнасці ад парокаў, і ўсё гэтыя праблемы будуць толькі павялічвацца, калі іх не прадухіліць. Усё, чым яны маглі пахваліцца, гэта «неадукаванасць, дзікасць і загана». Ён прымаў кожнага, каго Провід даверыў яму, верны дэвізу: «Бедны і пакінуты: гэта дзве неабходныя ўмовы, каб малады чалавек быў адным з нашых; і чым больш ён бедны і пакінуты, тым больш ён адзін з нашых». Яму хацелася прыкласці ўсе сілы для гэтых хлопчыкаў, каб ні адзін з іх не прапаў. Яму дапамагалі сабраты і свецкія людзі з вялікай адкрытасцю духу, якія разумелі і падзялялі самыя глыбокія матывы яго служэння. У 1873 г. ён заснаваў Кангрэгацыю святога Юзафа (Джузэпіні дель Мурыяльдо), каб гарантаваць пераемнасць сваёй сацыяльнай і дабрачыннай дзейнасці. Мэтай Кангрэгацыі было выхаванне моладзі, асабліва беднай і пакінутай. Ён удзельнічаў у шматлікіх ініцыятывах у сацыяльнай сферы абароны моладзі, працоўных і бедных. У наступныя гады ён распачаў новыя ініцыятывы: сямейны дом (першы ў Італіі), сельскагаспадарчую школу, араторыі разам з шэрагам іншых работ. Праца Мурыальдо была вельмі ўплывовай у п'емонцкім каталіцкім руху. Ён працаваў у каталіцкай прэсе, браў актыўны ўдзел у працы кангрэсаў і быў адным з лідэраў Каталіцкага працоўнага саюзу.

Ён умеў быць бацькам для маладых людзей ва ўсім, што датычылася іх фізічнага, маральнага і духоўнага дабрабыту, клапаціўся пра іх здароўе, харчаванне і адзенне, падрыхтоўку да працы. У той жа час ён заахвочваў падрыхтоўку і кваліфікацыю тых, хто адказвае за розныя майстэрні, намагаючыся палепшыць адукацыйныя здольнасці праз педагагічныя і рэлігійныя канферэнцыі. Ён ніколі не пакідаў без увагі ўзрастанне моладзі ў агульначалавечым і рэлігійным аспекце. Ён пісаў, што «Наш план заключаецца не толькі ў тым, каб выхаваць нашых маладых людзей разумнымі і добрымі працаўнікамі, тым больш не ў тым, каб зрабіць іх ганарлівымі маленькімі ўсёзнайкамі, але ў першую чаргу ў тым, каб выхаваць іх шчырымі і адкрытымі хрысціянамі». З гэтай мэтай ён развіваў катэхізацыю, заахвочваў сакрамэнтальную практыку і павялічваў колькасць аб’яднанняў для дзяцей і старэйшай моладзі, заклікаў іх быць апосталамі сярод сваіх равеснікаў, што дало пачатак Таварыству святога Юзафа і Кангрэгацыі Анёлы-ахоўнікі.

Лагодны ў сваім падыходзе, як адзначаюць яго біёграфы, ён заўсёды быў сціплым, а яго твар змякчала ўсмешка, якая выклікала давер. Ён быў спакойны і добразычлівы нават тады, калі яму даводзілася дакараць сваіх хлопцаў, падлеткі пасталеўшы, характарызавалі яго як «ласкавага бацьку, сапраўднага бацьку, любячага бацьку». Ён быў перакананы, што «без веры мы не дагаджаем Богу, а без дабрыні не дагаджаем бліжняму». Менавіта досвед міласэрнай любові нашага Нябеснага Айца падштурхнуў яго клапаціцца пра моладзь. Ён зрабіў гэта сваім жыццёвым выбарам, дазволіўшы кіравацца клапатлівай і прадпрымальнай любоўю, якая змяніла яго жыццё і зрабіла яго сацыяльна свядомым і цярплівым да бліжніх. Ён увесь час глядзеў на Нябеснага Айца, які чакае сваіх дзяцей, шануе іх свабоду і гатовы пяшчотна абняць іх у час прабачэння. Яго зямное жыццё абарвалася 30 сакавіка 1900 года.

3 лістапада 1963 года Папа Павел VI  беатыфікаваў Леанардо Мурыяльдо, а праз 7 год 3 мая 1970 года кананізаваў.

 

Падзяліцца: