Святая Марыя Транкацці

(Maria Troncatti)
1883 - 1969
Успамін 25 жніўня
Марыя Транкацці нарадзілася ў Картэна-Гольджы, што ў правінцыі Брэшыа, 16 лютага 1883 года ў шматдзетнай сям'і горных фермераў. Яна расла шчаслівая і працавітая, даглядала сваіх маленькіх братоў, у цёплым клімаце ласкі і клопаце сваіх узорных бацькоў. У Картэна прывезлі салезіянскі часопіс, так званы “салезіянскі бюлутэнь”, і Марыя, захапіўшыся салезіянскай харызмай, поўная хрысціянскіх каштоўнасцяў, распачала думаць пра сваё рэлігійнае пакліканне. Бацька спачатку не згаджаўся, але як толькі дачка становіцца паўналетняй і ёй спаўняецца 21 гад, ён дае згоду. Марыя жадае ўступіць у Інстытут Дачок Марыі Успамогі і адпраўляе прашэнне аб прыняцці, свае першыя манаскія абяцанні яна складае ў 1908 г. у Ніцы Манферата.
Пад час першай сусветнай вайны яна наведвала курсы медыцынскай падрыхтоўкі ў Вараццэ і працавала медсястрой чырвонага крыжа ў ваенным шпіталі. Трапіўшы ў моцнае тарнада Марыя паабяцала Маці Божай, што калі Яна выратуе ёй жыццё, то Марыя паедзе на місіі. Маці Божая выслухала, і сястра Марыя папрасіла Маці-Генеральную пайсці клапаціцца пра найбольш патрабуючых. Праз сем гадоў маці Кацярына Дагера накіравала яе ў Эквадор.
У 1925 годзе яна высадзілася ў заліве Гуаякіль і дабралася да Чунчы, дзе на працягу кароткага часу працавала медсястрой і фармацэўтам. У суправаджэнні біскупа-місіянера Мансіньёра Коміна і невялікай экспедыцыі сястра Марыя і дзве іншыя сястры накіраваліся у трапічны лес Амазонкі.
Полем іх дзейнасці сталі землі індзейцаў шуар на паўднёвым усходзе Эквадора. Як толькі яны прыбылі ў Мендэз, сястра Марыя заслужыла павагу племені шуар, бо з дапамогай складнога ножыка прааперыравала параненую куляй дачку правадыра племені. Яны пасяліліся ў Макасе, вёсцы пасяленцаў, у невялікім доме на ўзгорку які быў акружаны жыллём Шуар. Як кс. Боско быў бацькам і настаўнікам, так і сястра Марыя стала маці для мясцовага насельніцтва, і на працягу 44 гадоў яе ўсе будуць называць Мадрэсітай.
Незважаючы на шматлікія рызыкі і небяспекі сястра Марыя распачала цяжкую справу Евангелізацыі. Яна была тут медсястрой, хірургам, артапедам, стаматолагам і анестэзіёлагам, але перш за ўсё катэхеткай, поўная цудоўных цнотаў веры, цярпення і салезіянскай дабрыні. Яе праца па павышэнню годнасці жанчын-шуар стала квітнць у сотнях новых хрысціянскіх сем'яў, утвораных упершыню на аснове свабоднага асабістага выбару маладых сужэнцаў. Яна вяла сваю дзейнасць перш за ўсё ў сферы адукацыі і здароўя ў шпіталі Пія XII у Сукуа і ў шматлікіх дыспансерах. Яна з'яўляецца маці місій апостальскага вікарыяту Мендэз: Макас, Мендэз, Севілья Дон Боска і Сукуа, якія нястомна вандруюць па джунглях дапамагаючы патрабуючым.
Сятра Марыя Транкацці загінула ў выніку трагічнага выпадку. 25 жніўня 1969 г. Яна ляцела на рэкалекцыі ў Сукуа, але самалёт разбіўся неўзабаве пасля ўзлёту. На радыё Федэрацыі Шуар прагучала сумнае паведамленне: «Наша Маці, сястра Марыя Тронкаці памерла». Яе цела спачывае ў Макасе.
24 лістапада 2012 года сястру Марыю Транкацці FMA аб’явілі благаслаўлёнай, гэта ад імя Папы зрабіў кардынал Анджэло Амато пад час урачыстасці ў Манасе, дзе спачываюць яе зямныя парэшткі.
20 кастрычніка 2025 года Папа Леў ХІV абвясціў Марыю Транкацці святой.