Благаслаўлёны Юзаф Каласанц і паплечнікі

(Giuseppe Calasanz)
1872-1936
Успамін 22 верасня
У перыяд з 1936 па 1939 гады Іспанія была спустошана драматычнай і кровапралітнай грамадзянскай вайной: канфліктам, які быў напоўнены рознымі ідэалогіямі. Іспанскі Касцёл таксама трапіў пад жорсткі пераслед, асабліва з боку анархістаў і апалчэнцаў. Тысячы святароў, законнікаў, законніц, свецкіх былі знішчаны толькі таму, што з’яўляліся хрысціянамі. Сярод іх былі таксама шматлікія члены салезіянскай сям’і:
39 святароў, 22 клерыкі, 24 каад’ютары, 2 сёстры Дочкі Марыі Успамогі, 4 салезіяніна-супрацоўніка, 3 салезіяніна-аспіранта і 1 свецкі; Усяго 95.
Былі распачаты тры асобныя справы аб мучаніцтве, якія паздней былі аб’яднаны ў дзве: група з Валенсіі – 32 мучанікі, на чале з кс. Юзафам Каласанцам, і дзве групы з Севільі і Мадрыда – 63 мучанікі на чале з кс. Энрыка Сайсам Апірасіо. Першая група была беатыфікавана 11 сакавіка 2001 г. разам з іншымі мучанікамі дыяцэзіі Валенсіі, дэкрэт аб мучаніцтве быў абвешчаны 28 кастрычніка 2007 г.
Кс. Юзаф Каласанц Маркес
(1872-1936) нарадзіўся ў Азануі. У 1886 г. ён сустрэў кс. Боско ў Саррыа, к таму часу ўжо стамленага і пакутуючага. Першыя манаскія абяцанні ў салезіянскім таварыстве ён склаў у 1890 г., а праз пяць гадоў атрымаў святарскае пасвячэнне. Ён быў сакратаром кс. Рынальдзі, а потым кіраўніком Перуанска-Балівійскай правінцыі. Вярнуўшыся ў Іспанію, ён стаў правінцыялам Тарраконенсе (Барселона - Валенсія). Чалавек сардэчны і працавіты, ён з самага пачатку клапаціўся аб выратаванні сваіх братоў. Юзаф быў схоплены разам з іншымі салезіянамі, калі ўзначальваў духоўныя практыкаванні ў Валенсіі. Ён быў забіты па дарозе, стрэлам у галаву з ружжа. (Venne ucciso in viaggio da un colpo di fucile alla testa.)
Святары:
Хасэ Баталья Паррамон (1873-1936),
Хасэ Бонэ Надаль (1875-1936),
Хайме Боне Надаль (1884-1936),
Антоніа Марыя
Марцін Эрнандэс (1885-1936),
Серхіа Сід Паса (1886-1936),
Хуан Мартарэль Сорыя (1889-1936),
Юліус Юньер Падэрн (1892-1938),
Рэкарэда дэ лос Рыас Фабрэгат (1893-1936),
Франсіска Бандрэс Санчэс (1896-1936),
Хуліян Радрыгес Санчэс (1896-1936),
Хасэ Ацін Аквілуэ (1901-1938),
Хасэ Кастэл Кэмпс (1901-1936),
Хасэ Хіменэс Лопес (1904-1936),
Альвара Санхуан Канет (1908-1936),
Хасэ Каселес Монча (1907-1936).
Каад'ютары:
Хасэ Рабаса Бентанакс (1862-1936),
Анхель Рамас Веласкес (1876-1936),
Гіл Радысіа Радысіа (1888-1936),
Хайме Бух Каналс (1889-1936),
Агусцін Гарсія Кальва (1905-1936),
Элісеа Гарсія Гарсія (1907-1936),
Хайме Орціс Альсуэта (1913-1936).
Семінарысты:
Мігель Дамінга Сендра (1909-1936),
Фелікс Вівэ Трабал (1911-1936),
Пэдра Месанэра Радрыгес (1912-1936),
Фэліпэ Эрнандэс Марцінес (1913-1936),
Закарыяс Абадыя Буэса (1913-1936),
Хаўер Бордас Піферэр (1914-1936).
Свецкі:
Аляксандра Планас Саўры (1878-1936).
Дачокі Марыі Успамогі:
Марыя Кармэн Марэна Бенітэс (1885-1936, правінцыяльны вікарый, была кіраўніком і даверанай асобай благаслаўлёнай сястры Эўзэбіі Паламіна, якая прадказала ёй мучаніцкую смерць),
Марыя Ампара Карбанэль Муньас (1893-1936).
Дэкрэт аб пакутніцтве апублікаваны 20 снежня 1999 г.; Беатыфікацыя адбылася 11 сакавіка 2001 г. Янам Паўлам ІІ.