Бл. Альберто Марвэллі

Благаслаўлёны Альберто Марвэллі

(Alberto Marvelli)

 1918 - 1946 

Успамін 5 кастрычніка

 

Альберто Марвэллі нарадзіўся ў Ферары 21 сакавіка 1918 г. быў другім сынам з шасці братоў, рос у сапраўднай хрысціянскай сям’і, у якой пабожнае жыццё спалучалася з дабрачыннай, катэхетычнай і грамадскай дзейнасцю.

У 1930 годзе Альберто з сям’ёй пераязджае ў Рыміні, там ён наведваў салезіянскі араторый і l’Azione Cattolica (каталіцкую акцыю), дзе наследуючы Даменіка Савіо, узрастаў у сваёй веры рашучым выбарам: «Маю праграму жыцця можна апісаць адным словам: святы». Згодна з успамінамі ён ахвотна маліўся, выконваў катэхізацыю з перакананнем, праяўляў руплівасць, міласэрнасць, спакой. Ён быў моцны характарам, цвёрды, рашучы, валявы, шчодры, меў моцнае пачуццё справядлівасці і вялікі ўплыў сярод усіх сваіх таварышаў. Ён спартыўны і дынамічны малады чалавек, любіць усе віды спорту: тэніс, валейбол, лёгкую атлетыку, футбол, плаванне, паходы ў горы. Але найбольшым яго захапленнем будзе ровар, які Альберто выкарыстоўваў таксама як прывілеяваны сродак апостальства і дабрачыннай дзейнасці.

Сваю свецкую і культурную фармацыю Альберто атрымаў ва ўніверсітэце, а духоўную ў FUCI. У якасці мадэлі ён абраў П'ерджорджыа Фрассаці. 30 чэрвеня 1941 года ён атрымаў спецыяльнасць інжынера-механіка, а 7 ліпеня павінен быў направіцца на вайсковую службу. Італія знаходзілася ў стане вайны, вайны, якую Альберто асуджае з выразнай цвёрдасцю: “Няхай хутчэй прыйдзе мір і справядлівасць для ўсіх народаў, няхай вайна заўсёды знікне са свету”. Атрымаўшы дэмабілізацыю, з прычыны таго, што на фронце ўжо знаходзіліся тры ягоныя браты, ён некаторы час працаваў на заводзе FIAT у Турыне.

Пасля трагічных падзей адбыўшыхся 25 ліпеня 1943 г., падзення фашызму 8 верасня 1943 г., абвяшчэння перамір'я з саюзнікамі і наступнай нямецкай акупацыі італьянскай зямлі, Альберта вярнуўся дадому ў Рыміні. Ён ведае, у чым яго задача: ён становіцца працаўніком дабрачыннасці. Пасля кожнай бамбёжкі ён першым прыходзіць на дапамогу параненым, падбадзёрвае тых, хто выжыў, дапамагае паміраючым, ратуе жывых, пахаваных пад заваламі. Людзі пакутавалі не толькі ад бамбардзіровак, але і ад голаду. Альберта раздаваў бедным усё, што мог сабраць: матрацы, коўдры, посуд. Альберто хадзіў да сялян і гандляроў, набываў ежу і розныя харчы. Потым на ровары, нагружаным сумкамі з пакупкамі, ён ехаў туды, дзе, як ведаў, панавалі голад і хваробы. Бывала такое, што прыходзіў дадому без абутку ці без ровара: ахвяраваў тым, каму гэта было больш патрэбна. Падчас нямецкай акупацыі ён выратаваў шмат маладых людзей ад дэпартацыі і мужным і гераічным учынкам здолеў адкрыць ужо запячатаныя вагоны, якія адпраўляліся са станцыі Сантарканджэла, і вызваліць мужчын і жанчын, якія павінны былі адправіцца ў канцэнтрацыйны лагер.

23 верасня 1945 года, калі Рыміні вызвалілі ад захопнікаў, быў сфарміраваны першы Камітэт вызвалення. Альберта Марвелі таксама атрымаў месца сярод саветнікаў: ён не з'яўляецца членам якой-небудзь партыі, ён не быў партызанам, але ўсе прызнавалі і цанілі велізарную працу, якую ён зрабіў для перамешчаных асоб. Ён малады, яму ўсяго 27 гадоў, але ўжо ў гэтым узросце меў шэраг станоўчых якасцей: канкрэтнасць і кампетэнтнасць у вырашэнні праблем, смеласць у самых складаных сітуацыях, бязмежная ахвярнасць. Яму даручаюць самую цяжкую справу: жыллёвую камісію, якая павінна рэгуляваць размеркаванне жылля ў горадзе, вырашаць спрэчкі, рэквізаваць кватэры, не без непазбежных крыўд. Потым яму даручаюць рэканструкцыю, як супрацоўніку аддзялення будаўнічага дэпартамента.

 

На невялікім нататніку Альберта піша: «Служыць лепш, чым быць слугой. Езус служыў». Свецкі хрысціянін, які вырас у салезіянскім араторыі ў Рыміні, выяўляе сваю хрысціянскую веру асабліва ў сваёй палітычнай і сацыяльнай заангажаванасці, якая разумеецца як служэнне агульнаму дабру: «З дапамогай Пана, я жадаю і прапаную заўсёды быць прыкладам для маіх паплечнікаў і абараняць сваю веру пры кожнай нагодзе без чалавечай павагі, але з маім розумам, заўсёды скіраваным да большай хвалы Божай». Менавіта з такім духам служэння Альберта падыходзіць да грамадзянскай актыўнасці. Калі ў Рыміні адрадзіліся палітычныя партыі, ён уступіў у партыю хрысціянскіх дэмакратаў. Ён адчуваў і жыў сваёй адданасцю палітыцы як служэнню арганізаванай супольнасці: палітычная дзейнасць магла і павінна была стаць найвышэйшым выразам жывой веры.

У той час біскуп паклікаў яго да кіраўніцтву каталіцкімі лаўрэатамі. Яго прыхільнасць можна апісаць двума словамі: культура і дабрачыннасць. «Мы павінны несці культуру не толькі інтэлігенцыі, але ўсім людзям». Такім чынам, ён заснаваў папулярны ўніверсітэт. Адкрывае сталовую для бедных. Ён запрашае іх на святую Імшу, моліцца разам з імі; потым у сталовай ён налівае супы і прыслухоўваецца да іх патрэбаў. Яго дзейнасць на карысць усіх нястомная: ён адзін з заснавальнікаў ACLI, заснаваў кааператыў будаўнічых рабочых, першы «белы» кааператыў у «чырвоным» Рыміні.

Блізкасць з Езусам Эўхарыстычным ніколі не аддаляе яго ад праблем гэтага свету, адчужэннем ад сваіх абавязкаў і ад гісторыі. Наадварот, калі ён адчувае, што свет вакол яго знаходзіцца пад уплывам несправядлівасці і граху, Эўхарыстыя становіцца для яго сілай распачаць працу па адкупленню і вызваленню, здольную ачалавечыць аблічча зямлі.

Вечарам 5 кастрычніка 1946 г. Альберто на ровары ехаў на перадвыбарчы мітынг; ён з’яўляўся  кандыдатам на выбарах у першую муніцыпальную адміністрацыю. У 20.30 на яго наязджае вайсковы грузавік. Ён памірае праз некалькі гадзін не прыходзячы ў прытомнасць, ва ўзросце 28 гадоў. Побач з ім была моцна забітая горам маці Марыя. Яго смерць выклікала шкадаванне па ўсёй Італіі. У гісторыі апостальства свецкіх асоба Альберта Марвелі з’яўляецца сапраўдным папярэднікам Другога Ватыканскага Сабору, што датычыцца ўдзелу свецкіх у хрысціянскім ажыўленні грамадства. Ён быў, як і хацеў ксёндз Боско, добрым хрысціянінам і сумленным грамадзянінам, адданым Касцёлу і грамадству з салезіянскім сэрцам.

Малітва маладога чалавека да бл. Альберто Марвэллі

 

Падзяліцца: