Дом у Наваельні

Салезіяне Беларусі апякуюцца домам дзённага прабывання для дзяцей у гарацкім пасёлку Наваельня. Наведваючы гэты дом дзеці маюць магчымасць падсілкавацца, зрабіць хатняе заданне, пагуляць у розныя гульні і проста добра правесці час пад наглядам дарослых. Гэта месца ў якім дзеці ў выніку неабходнасці атрымаюць падтрымку і дапамогу.

Падзяліцца: