РЫМА-КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ СВ. МІХАЛА АРХАНЁЛА
ВЫТОКІ
У 1503 г., па фундацыі тагачаснага ўладальніка мястэчка Юрыя Іванавіча Зяновіча герба “Дэспот”, у цэнтры Смаргоні, на беразе ракі Оксна, на месцы, дзе былі могілкі, пачалося будаўніцтва драўлянага касцёла, асвечанага пад тытулам Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі і святога Мікалая. Сын фундатара, таксама Юрый, 24 сакавіка 1524 г. ахвяраваў касцёлу драўляныя алтары св. Ганны і св. Станіслава.
ЧАСЫ РЭФАРМАЦЫІ
Аднак унук фундатара каталіцкай святыні, Юрый Мікалаевіч, перайшоў у кальвінізм. Дакладна невядома, калі пачалося будаўніцтва кальвінскага збора, такжа невядома, той, першапачатковы збор быў драўляны або каменны. Самы першы ўспамін пра існаванне ў Смаргоні кальвінскага збору адносіцца да 27 лістапада 1582г. У тэстаменце складзенага Юрыем Мікалаевічам паведмляецца аб яго жаданні, пасля сваёй смерці быць пахаваным у крыпце кальвінскага збору. Аднак, будынак які мы бачым сёння, быў пабудаваны ў 1606-1611 гг. ягоным сынам Крыштафам Зяновічам. Пацвярджэнне гэтага мы знаходзім у яго тэстамэнце ад 1614 года.
ВЯРТАННЕ Ў ПАЎСЮДНЫ КАСЦЁЛ
Пасля смерці Крыштафа Зяновіча, яго сын Мікалай Багуслаў, перайшоў з кальвінізма ў каталіцызм. Мікалай загінуў падчас бітвы пад Хоцімам, калі яго войска разам з войскам Сапегі стрымлівала асноўны націск ворага ў вайне Рэчы Паспалітай з Турцыяй. На гэтым род смаргонскіх Зяновічаў па мужчынскай лініі прыпыняецца. Уладарамі мястэчка становяцца яго дзве дачкі Ганна ды Сафія. І разам з маці і бабуляй яны перадалі пасля смерці Мікалая Багуслава храм ва ўладанне каталікам. Храм быў асвечаны як Касцёл Св.Тройцы ў 1621 г. і належыў каталікам амаль 250 год.
У 1653 г. з запісаў візітацыі касцёла, можам даведацца, што на тыя часы ўжо існаваў смаргонскі дэканат у які ўваходзілі аколічныя парафіі.
У 1655 г. касцёл быў разбураны войскамі цара Аляксея Міхайлавіча, але ўжо ў 1661 г. быў адбудаваны праз мясцовага пробашча кс. Дамініка Войну. Пры парафіі існаваў шпіталь, уфундаваны кс. Юзафам Барташэвічам. Дзейнічала пры касцёле і парафіяльная школа. На тыя часы захаваўся таксама старажытны будынак драўлянага касцёла, з якога, пасля вяртання святыні католікам, зрабілі капліцу на могілках. Да смаргонскай парафіі належалі капліца ў Залессі і філія ў Цыцыне. Таксама ў спісе капліц адзначаецца збудаваная ў 1786 г. капліца ў самой Смаргоні ва ўладаннях Макавецкага.
У 1858 г. касцёл, дзякуючы кс. Яну Залескаму быў рэканструіраваны – у сярэдзіне упрыгожаны фрэскамі, выкананымі вядомым мастаком з Галіцыі Ілаповічам, пабудавана агароджа, вароты.
ЧАСЫ ЦАРСКАЙ УЛАДЫ
1 сакавіка 1867 года, пасля паражэння паўстання К. Каліноўскага, адбылося перасвячэння касцёла Святой Тройцы пад праваслаўную царкву святога Міхала Арханёла або проста Міхайлаўскую царкву. Гэта была звычайная практыка царскага акупанта. Касцёлы масава перараблевалі ў цэрквы, каб пашырыць уплыў праваслаў’я на мясцовых землях. Пры перабудоўлі, вежа была паніжана да двух ярусаў і перабудавана ў рэтраспектыўна-рускім стылі, над паўсферычным бляшаным купалам залы з’явіўся васьмігранны драўляны барабан пад цыбулепадобнай галоўкай. Была знішчана і капліца на могілках, а могілкі з таго часу сталі супольнымі і для католікаў, і для праваслаўных. Смаргонскіх католікаў, якія засталіся без святыні, падзялілі паміж бліжэйшымі парафіямі. Большая частка парафіі адышла да Данюшава. Абразы і арганы з смаргонскага касцёла былі перавезены ў Ашмяны. Нажаль загінулі падчас пажару на плебаніі у 1900 годзе.
Доўгі час смаргонскія вернікі не мелі ўласнай святыні. Аднак, як толькі з’явіўся талерантны маніфест з 17 красавіка 1905 г., адрадзілася і смаргонская парафія. Новаадрожная каталіцкая парафія была зарэгістравана ў 1906 г. У 1911 г. на рагу Мінскай і Вілейскай вуліц намаганнямі кс. Станіслава Кліма і кс. Юстына Пятранаса быў пабудаваны новы манументальны цагляны касцёл у неараманскім стылі. Новазбудаваную святыню асвяцілі пад тытулам св. Аляксея, аднак назва парафіі засталася даўнейшай: св. Міхала Арханёла. Новая святыня была дзвюхвежавай трохнававай базілікай з трансептам. Амаль трыццаціметровыя чатырох’ярусныя вежы, квадратныя ў сячэнні, былі завершаны шматграннымі шатрамі. На адной з іх планавалася ўсталяваць гадзіннік, а ў другой зрабіць званіцу. Асвячэнне касцёла адбылося 29 верасня 1911 г. На жаль, у час Першай сусветнай вайны новы касцёл быў дашчэнту зруйнаваны.
ПРЫ ПОЛЬШЧЫ
Падчас нямецкай акупацыі 1918 году, мясцовыя каталікі імкнуліся вярнуць храм сабе. Дазвол быў атрыманы, і з 1918 года да другой паловы 40-х гадоў тут зноў пачалі маліцца па-каталіцку. Касцёл адбудавалі і зноў асвяцілі пад гістарычным тытулам св. Міхала Арханёла. З 1925 года рэстаўрацыя пачалася, яна была скончана ў 1929г. святыня ў чарговы раз была рэканструявана: псеўдарускі дэкор і цыбулепадобныя галоўкі былі разабраны і заменены на формы, характэрныя для касцёльнага дойлідства. У гэты перыяд быў надбудаваны другі ярус вежы, які мае касцёл і сёння. У 1936 г. купал і часткова сцены касцёла былі распісаны знакамітым мастаком Пятром Сергіевічам.
ПАД ПРЫГНЁТАМ КАМУНІСТАЎ
У 1947 г. касцёл быў зачынены і прыстасаваны спачатку пад склад. Варварскі было знішчана праз камуністаў убранства касцёла. Маладыя камсамольцы бегалі, апрануўшыся ў святарскія арнаты і танцавалі з фігурамі святых. Доўгі час касцёл у аварыйным стане стаяў пустым. Дзеці лазілі па сценах, а моладзь апаганьвала храм, робячы ў нутры гулянкі і дыскатэкі. Адзіны захаваўшыйся гістарычны будынак Смаргоні быў апушчаны і знявечаны. У пачатку 1970-х гадоў Міністэрствам культуры БССР будынак былога касцёла быў прызнаны помнікам архітэктуры і рэстаўраваны. У ім, у 1984г., у чэрвені месяцы, размясцілі выставачную залу Смаргонскага музея.
АДРАДЖЭННЕ
У 1989 г. летам, супрацоўнікі музея адтрымалі захад з’ёхаць с будынка касцёла, пераезд заняў 2 нядзелі. Пачаўся рамонт. У сакавіку 1990 г. касцёл пасля перапынку аднавіў сваю дзейнасць. Святыня зноў пачынае дзейнічаць як каталіцкі касцёл св. Міхала Арханёла. Новым пробашчам адноўленага касцёла стаў салезіянін кс. Генрых Куляшэвіч SDB, які запачаткаваў салезіянскую справу ў гэтым горадзе. Касцёл адноўлены і дастасаваны да правядзення набажэнстваў.
РАСКЛАД ПРАЦЫ КАСЦЁЛА СВЯТОГА МІХАЛА АРХАНЁЛА
Касцёл адчынены з 7:00 да 19:30 (перапынак з 12:00 да 14:00)
РАСКЛАД СВЯТЫХ ІМШАЎ І НАБАЖЭНСТВАЎ
БУДНІ:
8:00 – св. Імша на пол. мове
9:00 – св. Імша на бел. мове
18:00 - св. Імша на бел. мове
НЯДЗЕЛЯ:
8:00 – св. Імша на пол. мове
10:00 – св. Імша на бел. мове (з удзелам моладзі)
12:00 - св. Імша на бел. мове (з удзелам дзетак)
14:00 – св. Імша на пол. мове
16:00 - св. Імша ў Залессі на бел. мове
18:00 - св. Імша на бел. мове
УРАЧЫСТАСЦІ І СВЯТЫ:
8:00 – св. Імша на пол. мове
10:00 – св. Імша на бел. мове
13:00 – св. Імша на пол. мове
16:00 - св. Імша ў Залессі на бел. мове
18:00 - св. Імша на бел. мове
СКЛАДКОВЫЯ СВЯТЫЯ ІМШЫ:
- За памерлых: серада 18:00 і субота 9:00
- За жывых: нядзеля 10.00 і кожнае 29-е чысло месяца ў 18:00
НАБАЖЭНСТВЫ ПАРАФІІ:
- 1-ы чацвер месяца: пасля св. Імшы на 18:00 набажэнства ў інтэнцыі новых пакліканняў
- 1-я пятніца месяца: 15:00-18:00 адарацыя і споведзь
- 1-я субота месяца: 16:30-18:00 адарацыя і споведзь
- Адарацыя для жанчын і дзяўчат: кожнае 8-е чысло месяца ў 21:00
- Адарацыя для мужчын і юнакоў: кожнае 19-е чысло месяца ў 21:00
- Адарацыя ў гонар Маці Божай Успамогі Хрысціянаў: кожнае 24-е чысло месяца пасля св. Імшы на 18:00
- Адарацыя ў гонар св. Яна Боска: кожнае апошняе чысло месяца пасля св. Імшы на 18:00
- Малітва за чысцовыя душы: кожны першы панядзелак месяца – 17:15 Ружанец; 18:00 св. Імша; 19:00 экзэквія і канферэнцыя
АДПУСТ: 29 верасня
КАНТАКТЫ: вул. Балыша, 1, г. Смаргонь, 231000 , Гродзенская вобл.
ПРОБАШЧ ПАРАФІІ: ксёндз Алег Каралёў SDB