У 1650 г. на ўзгорку над ракой Ушачай аб’яўляецца абраз Маці Божай Карміліцы (Lactasti Sacro Ubere), які падчас навальніцы ўратаваў шляхціца Лукаша Халеву, уладальніка вёскі Халяўшчына. Сасну, на якой быў знойдзены абраз, «акружылі 8-кутнай капліцай, а яго крона стала купалам». Са з'яўленнем абраза звязвалі заканчэнне вайны са шведамі: Маці Божая абараняла людзей ад розных бедстваў, эпідэмій і інш. У сярэдзіне XVIII ст. абраз быў выкрадзены, і неўзабаве падчас ляснога пажару святыня згарэла. У 70-я гг. XVIII ст. выкрадальнік вярнуў абраз, і гэта натхніла жыхароў на будаўніцтва новай, таксама драўлянай, святыні. У 1858-1862 гг. на месцы драўлянага быў узведзены мураваны касцёл. У ліпені 1866 г. прынята рашэнне аб перадачы святыні праваслаўным. Будынак сур'ёзна пацярпеў у гады Другой сусветнай вайны і стаяў без рамонту да 1970-х гг. Усё ўнутранае ўбранне было страчана. У смутныя часы абраз “Раўбіцкай Карміліцы” схаваў адзін з мясцовых жыхароў і след яе згубіўся. У 1974 г. у касцёле быў адкрыты спартыўны комплекс «Раўбічы». Каталікі намагаюцца вярнуць святыню. Побач з касцёлам будуецца капліца.
Расклад набажэнстваў:
Св. Імша ў нядзелю — 13.00
Св. Імша на святы і Урачыстасці — 18.00
Адпусты: 21 верасня – свята св. Мацвея, апостала і евангеліста
Пробашч парафіі ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB