З 16 па 18 мая міністранты з салезіянскіх парафій Беларусі ўдзельнічалі ў з’ездзе міністрантаў, які традыцыйна адбываецца ў маі. На сустрэчы сабраліся міністранты са Смаргоні, з Мінска, Бараўлянаў і з саміх Жупранаў.
Падчас з’езда міністранты удзельнічалі ў квэсце, які раскрыў удзельнікам змест энцыклікі папы Францішка “Laudato Si”. Фармацыйная частка была ўводзінамі ў тэму канклава, выбараў новага Пантыфіка, таксама міністранты даведаліся аб значэнні папскіх інсігній.
Пад час сустрэчы прысутныя яшчэ раз пачулі, як важна адказна ставіцца да навакольнага асяроддзя, вучыліся прынцыпам экалагічнага выкарыстання рэчаў у штодзённым жыцці.
Забаўляльная частка мела характар спаборніцтваў: міністранты пераадольвалі розныя іспыты, мелі магчымасць з дапамогаю турыстычных прыладаў залезці на кар’ер і прапаўзці над абрывам. Не абышлося таксама і без міністранцкага футбола.