Галоўная Дзейнасць Навіны Зімовыя вакацыі з Богам прайшлі ў Мінску

Зімовыя вакацыі з Богам прайшлі ў Мінску

На працягу трох дзён дзеці разважалі над тэматыкай Божага Нараджэння. Удзельнікі вакацый разам з аніматарамі, кс. Алегам Каралёвым SDB і с. Люцыяй Бальцэвіч FMA змаглі добра правесці час праз цікавыя гульні, танцы, спевы і майстар-класы. 

Гэта быў карысны час для дзетак, каб па-сапраўднаму перажыць свята Божага Нараджэння. Удзельнікі разважалі пра гісторыю нараджэння Хрыста, таксама пра Звеставанне Панне Марыі і момант, калі св. Юзаф вырашыў ісці ў Егіпет, каб захаваць Хрыста ад загаду Ірада. Паглыбляючы свае веды пра гэтыя тэмы, дзеці разважалі над сваім пакліканнем, аб тым як яны прымаюць Хрыста ў сваё жыццё і нясуць Яго іншым.

Падзяліцца: