Галоўная Дзейнасць Навіны Забаўляльны вечар з нагоды заканчэння II “Бітвы мікрараёнаў” прайшоў у Смаргоні

Забаўляльны вечар з нагоды заканчэння II “Бітвы мікрараёнаў” прайшоў у Смаргоні

Таму, з нагоды заканчэння II “Бітвы мікрараёнаў”, арганізатары вырашалі правесці забаўляльны вечар для ўсёй моладзі. Яго мэта – сабрацца разам, адпачыць і яшчэ больш пазнаёміцца паміж сабой, а таксама з жыццём араторыя.

Сустрэчу распачаў клерык Юрый Пашкавец SDB з кароткай малітвы і прывітальных слоў да маладых людзей, якіх сабралася каля 150 чалавек. Моладзі на працягу вечара было прапанавана па-салезіянскі павесяліцца і адпачыць. Некаторыя з прысутных ніколі не ўдзельнічалі ў падобных мерапрыемствах, таму былі прыемна здзіўлены атмасферай радасці і любові. Вясёлыя танцы, незвычайныя гульні, тэатр-экспромт, розыгрышы нікому не далі сумаваць, а толькі ўсміхацца і весяліцца. Потым удзельнікі мелі магчымасць падсілкавацца і патанцаваць на дыскатэцы. Скончыўся забаўляльны вечар традыцыйным “слоўцам” на спакойную ноч.

Падзяліцца: