Галоўная Дзейнасць Навіны Вясеннія Вакацыі з Богам прайшлі ў Мінску

Вясеннія Вакацыі з Богам прайшлі ў Мінску

На працягу трох дзён з дапамогай аніматараў, кс. Алега Каралёва SDB, с. Ірыны Барцэвіч FMA і с. Люцыі Бальцэвіч FMA група дзяцей разважала над тэмай “Дапамажы мне стаць святым”. Прыкладам святасці для ўдзельнікаў вакацый стаў св. Дамінік Савіо. Група падлеткаў, абапіраючыся на дэвіз Генеральнага настаяцеля салезіянаў кард. Анхеля Фернандэса Арцімэ SDB разважала над тэмай “Сон, які дазваляе марыць”. 

Праз працу па групах, гульні, майстар-класы, малітву і сумесныя вечары аніматары дапамагалі ўдзельнікам дзіцячых вакацый паглядзець на простыя штодзённыя рэчы, якія вядуць да святасці, а падлеткам перагледзець свае мары і мэты, убачыць, якія ёсць перашкоды на іхнім шляху, і вучыцца пераадольваць іх. Выхаванне адказнага стаўлення да экалогіі і рацыянальнага выкарыстоўвання рэсурсаў таксама з'яўляецца адным з крокаў на шляху да святасці.

Вакацыі былі карыснай нагодай для дзяцей і падлеткаў правесці час разам, пагуляць, паразмаўляць, і праз гэта наблізіцца да Бога.

Падзяліцца: