На працягу пяці дзён дзеці разважалі над тэмай "Пошук скарбаў", а аніматары разам з кс. Алегам Каралёвым SDB і с. Люцыяй Бальцэвіч FMA стараліся паказаць ім добрыя якасці біблейскага персанажа Іосіфа, сына Якуба, а таксама падкрэсліць унікальнасць кожнага чалавека. Праз працу па групах, гурткі, танцы і гульні аніматары дапамагалі ўдзельнікам вакацый раскрыць у сабе розныя здольнасці і таленты.
Ва ўспамін усіх памерлых дзеці разам з аніматарамі і памочнікамі мелі магчымасць памаліцца на могілках.
Апошні дзень распачаўся св. Імшой, падчас якой дзеці маглі падзякаваць Богу за час, праведзены разам. Пасля абеду адбылася вялікая гульня, мэтай якой было знайсці скарб.
Вакацыі скончыліся малітвай і традыцыйным салезіянскім слоўкам, якое да дзяцей скіраваў кс. Алег Каралёў SDB.