Галоўная Дзейнасць Навіны “Восеньскі кірмаш” адбыўся ў Смаргоні

“Восеньскі кірмаш” адбыўся ў Смаргоні

22 кастрычніка 2017 года ў араторыі св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі Cвятога Міхала Арханёла ў Смаргоні, адбыўся “Восеньскі кірмаш

Вясёлы скамарох запрасіў дзяцей на градкі – стэнды, на якіх аніматары, пераапранутыя ў гародніну, праводзілі цікавыя гульні. Дзеці з радасцю праходзілі ўсе стэнды. Бацькі, якія прысутнічалі на кірмашы, былі членамі журы і ацэньвалі вырабы з дароў восені, што былі прынесены на выставу.

Пасля завяршэння стэндаў дзеці даведаліся аб выніках выставы і атрымалі ўзнагароды, а таксама абаранкі за ўдзел у гульнях. У канцы хлопчыкі і дзяўчынкі паслухалі цікавую гісторыю пра яблык і растлумачылі, што ўсе павінны дзяліцца з іншымі тым, што маюць.

Фотаздымкі – Алла Скурановіч

Падзяліцца: