Галоўная Дзейнасць Навіны Віншаванне кс. Віктара Гайдукевіча SDB на Вялікдзень 2017 г.

Віншаванне кс. Віктара Гайдукевіча SDB на Вялікдзень 2017 г.

Дарагая салезіянская сям’я!Чарговы раз мы перажываем галоўную праўду хрысціянскай веры — Уваскрасенне Езуса Хрыста. Сёння мы дзелімся з усімі людзьмі пасхальнай радасцю Яго перамогі над смерцю.Змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста з’яўляецца фундаментам нашай надзеі, якая так патрэбна ў штодзённым жыцці кожнаму веруючаму!

Сёлета мы перажываем гэтую радасную падзею праз прызму дэвізу салезіянскай сям’і на бягучы 2017 год – “Кожны дом – школа жыцця і любові”. Паміраючы на крыжы, Езус перадае нас у ласкавыя рукі сваёй Маці, робячы Яе апякункай нашых сем’яў. А сваім уваскрасеннем да жыцця, праяўляе сваю невычарпальную любоў да чалавека. Жыццё, смерць і змёртвыхпаўстанне Езуса з’яўляюцца сапраўднай школай жыцця і любові для кожнага з нас.

Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстос умацуе нас, нашыя супольнасці і нашыя сем’і ў імкненні да святасці. Няхай Ён напаўняе нашыя сэрцы любоўю і супакоем. Няхай узмоцніць нашую веру ў перамогу дабра над злом, жыцця над смерцю і любові над нянавісцю, каб у нашых вачах заўсёды быў бачны бляск надзеі на жыццё вечнае.

Ад усяго сэрца віншую Вас са светлым святам Пасхі! Жадаю радаснага перажывання Велікодных святаў і Божага Бласлаўлення для кожнага з Вас!

кс. Віктар Гайдукевіч SDB
рэгіянальны настаяцель Таварыства св. Ф. Сальскага

Падзяліцца: