У бягучыя дні адбываецца VII сустрэча салезіянскіх інспектараў Еўропы. Кожныя два гады сустрэча адбываецца ў адной з краін Еўропы. На гэты раз гаспадаром сустрэчы стаў сам св. Ян Боско –сустрэча праходзіць у casa madre, у сэрцы Салезіянскай сям’і, на Вальдокко (Турын).
Ад моманту заснавання дэлегатуры ў Беларусі ў 2013 годзе дэлегат салезіянаў у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB рэгулярна ўдзельнічае ў сустрэчах.
Тэматыка сёлетняй сустрэчы гучыць так: "Фармацыя салезіянаў і свецкіх у Еўропе”. Удзельнікі сустрэчы пад кіраўніцтвам Генеральнага настаяцеля разважаюць аб эфектыўнасці існуючых структур і шукаюць новыя формы, каб адэкватна адказваць на змены ў еўрапейскім грамадстве, якія адбываюцца вельмі хутка, а таксама на змены, якія адбываюцца ў Салезіянскай кангрэгацыі.
Сярод іншых тэмаў удзельнікі разважалі пра сітуацыю бежанцаў у Еўропе. Таксама адпаведна часу было ўдзелена Сіноду Біскупаў на тэму моладзі, які адбываўся ў кастрычніку ў Ватыкане.
Вышэйшыя настаяцелі Еўропы рэгулярна сустракаюцца з Генеральным настаяцелем, каб разам разважаць аб стане кангрэгацыі, абмяркоўваць актуальныя праблемы ў Еўропе і каб разам як Кангрэгацыя даць адэкватны адказ на выклікі часу. Такія сустрэчы даюць добрую магчымасць не толькі лепей пазнаваць адзін аднаго, але таксама даведвацца аб рэаліях свецкага і духоўнага жыцця ў іншых краінах. Асаблівым момантам такіх сустрэч з’яўляецца магчымасць асабістай размовы з Генеральным настаяцелем, падчас якой прадстаўнік кожнай краіны можа прадставіць яму чым жыве яго край.
Сустрэча завяршыцца 3 снежня ў І тыдзень Адвэнту ўрачыстай св. Імшой пад кіраўніцтвам Генеральнага настаяцеля.