“Прагну, каб людзі, якія просяць Майго Сына аб дапамозе ў жыцці, атрымалі яе пры маім абразе”, - такія словы Маці Божая аднойчы сказала Мікалаю Песляку, якому быў падораны цудоўны абраз. Перад гэтым абліччам Маці няспынна ўзносяцца малітвы аб аздараўленні, выратаванні жыцця, вызваленні ад дрэнных звычак, выпраўленні жыццёвых памыл
“Калі пойдзеш за Мной, пакажу табе годнае месца, якое Сабе выбрала. Тут заўсёды будуць аказаны вялікія ласкі маім людзям, якія будуць да Мяне маліцца”, - так сказала Маці Божая Мікалаю Песляку ў 1691 годдзе, а ён паверыў, старанна выканаў указанне і пабудаваў першую святыню для абраза Маці Божай. Гэтае месца было ў бары, паміж дзвюх елачак, але неўзабаве вакол крыжа і першай капліцы разбудавалася цэлае пасяленне, якое перарасло ў галаслівае мястэчка. Некалькі разоў абраз пакідаў святыню і мястэчка Баруны, але заўсёды Маці Божая вярталася ў тое месца, якое Сама выбрала. Апошняе вяртанне цудоўнага абраза Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных у Баруны адбылося 15 кастрычніка 1922 года дзякуючы намаганням тагачаснага пробашча ксяндза Юліана Баруўка.
З таго дня ў барунскай святыні цудоўны абраз Маці Божай прыцягвае тысячы вернікаў. Неўзабаве Гродзенская дыяцэзія будзе святкаваць 100-гадовы юбілей вяртання абраза Багародзіцы ў Баруны.
24 верасня адбылася пілігрымка вернікаў смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла ў Баруны. Больш за 50 парафіянаў разам з кс. Здзіславам Вэдэрам SDB накіраваліся да Маці Божай Барунскай, каб выказаць падзякі, атрымаць дапамогу, памаліцца перад цудоўным абліччам Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных разам са шматлікімі іншымі пілігрымамі. Святую Імшу ўзначаліў ксёндз Ян Пузына. У гаміліі кс. Ян выказаў думкі ўсіх прысутных вернікаў: “Дзякуем добраму Пану Богу за такі вялікі дар Маці, які маем на нашай зямлі”.