Смаргонь для с. Юліі - першае месца служэння, месца, дзе яна вырасла, узмацнялася ў веры і адкрывала сваё пакліканне. За гэтыя гады смаргонскі араторый набыў не толькі добрую маці, якая падтрымлівала, спачувала, вяла да Бога, але і добрую сяброўку, якая нароўні з дзяцьмі і моладдзю ладзіла канцэрты, танцавала і дзялілася з усімі талентамі, якія мае.
Шмат удзячных бацькоў, дзяцей і моладзі, сабраліся на св. Імшы, каб праз малітву, добрыя словы і ўсмешкі выказаць самыя шчырыя пажаданні на далейшае служэнне с. Юліі.
Сястра таксама выказала словы падзякі Богу і людзям, якія два гады разам з ёй узрасталі ў веры і любові.
Развітвацца заўсёды нялёгка, але Бог лепш ведае будучае, лепш кіруе нашым жыццём, робячы нас шчаслівымі на шляху да святасці.