Менавіта ў гэтыя дні хлопцы разам з ксяндзом Паўлам Шчарбіцкім SDB і клерыкам Маркам Найдзічам SDB адправіліся ў падарожжа па Славакіі каб паразважаць над сваім пакліканнем і пераняць вопыт старэйшых сабратоў.
Мы рады прапанаваць вам фотаагляд “Вандруючага прэнавіцыяту” разам з тэмамі разважання на кожны дзень і невялікімі творчымі эксперыментамі ўдзельнікаў.
Тэмы:
1. Дзень: супольнасць-еднасць.
Марыя каралева прыпамінае табе, што мы ўсе дзеці аднаго Караля. Памятай, ты і я, адной крыві! Божай!
Вершык:
Сэрца прагне так Цябе,
Каб насыціцца навекі.
Братоў даеш Ты Пане мне,
Каб не былі мы калекі...
2. Дзень: чысціня.
Прымай шчыра Божую волю і дазволь Яму ачысціць цябе, каб ты мог у чысціні сэрца ёй дзяліся.
Вершык:
Чысты, Бога бача,
Бо ёсць месца ў сэрцы для Яго.
Як дзіця перад Ім скача,
Бо ён смак жыцця твайго!
Падтрымаем малітоўна гэтае падарожжа!