На працягу пяці дзён вакацый, кожны з каторых распачынаўся святой Імшой, арганiзатары дапамагалі дзецям зразумець тэмы лагера праз сцэнкі і працы па групах.
У першы дзень лагера дзеці адправіліся ў падарожжа з Езусам. Сімвалам лагера стаў чамадан, з якога кожны дзень даставалі рэчы, якія дапамагаюць нам крочыць да Бога: Біблія, свечка, малітоўнік і іншыя. Дзеці мелі магчымасць падчас лагера паразважаць у групах пра дзяцінства Езуса і сваё дзяцінства, пра малітву, пра Божую міласэрнасць у сваім жыцці, пра тое, што асаблівым чынам нам дапамагае на жыццёвым шляху быць з Богам.
Таксама падчас вакацый дзецям былі прапанаваны цікавыя гульні i гурткі, дзе кожны мог навучыцца чамусьцi новаму. Кожны дзень удзельнiкi лагера слухалi слоўка на тэму дня, прадстаўленае арганізатарамі рознымі крэатыўнымі спосабамі.