Галоўным момантам кожнага дня была святая Імша. Кожны дзень удзельнікаў суправаджала ікона аднаго святога і новая тэма. Дзеці і падлеткі падчас вакацый бліжэй пазнаёміліся з апосталамі Пятром і Паўлам, св. Францішкам з Асізі, св. Цэцыліяй, св.Тарцызіем і св. Тэрэзай з Калькуты. Разважалі пры гэтам пра давер, беднасць, ахвярнасць, Эўхарыстыю і міласэрнасць.
На працягу пяці дзён дзеці і падлеткі мелі магчымасць не толькі пагуляць у цікавыя гульні і падсілкавацца смачным абедам, але мелі час на малітву, духоўныя размовы і выезд на могілкі.
Незвычайным момантам стала паездка ў Бараўляны, дзе таксама адбываліся вакацыі.
Усе, хто далучыўся да арганізацыі вакацый, а таксама ўдзельнікі былі вельмі ўдзячны такой магчымасці карысна правесці вольны час разам з Богам і сябрамі.