Кожны дзень дзеці распачыналі са святой Імшы, каб увайсці ў тэму дня. Таксама кожны дзень удзельнікі вакацый разважалі над характэрнай рысай з жыцця святых, а менавіта гаварылі пра святых Пятра і Паўла, разважаючы пра давер, пра св.Францішка, разважаючы пра беднасць, пра св. Цэцылію, кажучы пра ахвярнасць, пра св.Тарцызія, кажучы пра Эўхарыстыю і пра св.Тэрэзу з Калькуты, разважаючы пра міласэрнасць.
У трэці дзень вакацый бараўлянскія вернікі сустракалі ўдзельнікаў араторыя з Мінска. Удзельнікі вакацый, якія праходзілі ў араторыі св. Яна Боско пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля, разам з ксяндзом Паўлам Шчарбіцкім SDB і сястрой Дар’яй Еўтухоўскай FMA і аніматарамі прыехалі ў Бараўляны, каб разам удзельнічаць у святой Імшы, разам гуляць, разважаць і правесці цікава час.
Восеньскія Вакацыі з Богам сталі яшчэ адной магчымасцю весела правесці разам час, разам маліцца, гуляць, развіць свае таленты, а таксама знайсці новых сяброў.