Галоўная Дзейнасць Навіны Вакацыі з Богам 2016 у Смаргоні

Вакацыі з Богам 2016 у Смаргоні

На працягу ўсяго лагера дзеці знаёміліся з маці ксяндза Боско, слухалі яе гісторыі і разважалі над учынкамі Міласэрнасці.

Кожны дзень лагера распачынаўся з сустрэчы з Езусам Эўхарыстычным. Крыху пазней былі прапанаваны розныя тэатральныя пастаноўкі з жыцця маці Маргарыты.

Таксама на працягу лагера 4 каманды разважалі над тэмамі дзён: гасціннасць, святасць і неба, грэх і прабачэнне, павага, вучоба і прыклад, а затым дзяліліся сваімі ўражаннямі з іншымі.
Пасля вялікіх гульняў у дзяцей быў смачны абед. Але падсілкаваўшыся фізічна, праз некаторы час яны мелі духоўны пасілак: Вяночак да Божай Міласэрнасці. Пазней дзеці мелі магчымасць паказаць свае здольнасці на гуртках, падчас якіх яны рабілі разнастайныя цікавыя рэчы.

На працягу ўсіх Вакацый з Богам вывучаліся новыя салезіянскія бансы і спевы.

У гэтым годзе лагер быў па-сапраўднаму незвычайны і экстрэмальны, бо ў Бога былі свае планы на надвор’e.

Стала прыгожай традыцыяй, што ў апошні дзень лагера на фінальную праграму запрашаем бацькоў, падчас якой яны могуць парадавацца ўсяму таму чаму навучыліся іх дзеці. Як і кожны дзень, лагер скончыўся слоўкам. Таксама на фінальным канцэрце з цікавымі вядучымі “Кнопачкай” і ”Пугавкай”, былі прадстаўлены вынікі ўсяго лагера. Так атрымалася, што дзве каманды перамаглі з аднолькавай колькасцю балаў.

Лагер заставіў цудоўныя ўражанні ў дзяцей і добрыя ўспаміны, якія застануцца ў сэрцах надоўга.

Падзяліцца: