30 студзеня, у суботу, пасля Святой Імшы а васямнаццатай гадзіне дзеці і моладзь сабраліся ў араторыі, каб адсвяткаваць разам урачысты ўспамін св. Яна Боско.
На пачатку свята да ўсіх прысутных звярнуўся кс.Здзіслаў Пікула SDB, які пажадаў кожнаму ў сваім жыцці прытрымлівацца трох каштоўнасцей: розуму, веры і добразычлівасці (любові). Дэвізам вечара былі словы св. Яна Боскў: “Д’ябал баіцца радасных людзей”.
На тварах усіх прысутных былі радасць і захапленне. Ну якое дзіця не любіць гульняў і конкурсаў, тым больш, што яны з’яўляюцца асноўнай часткай святаю Моладзь араторыя паклапацілася, каб на ўрачыстасці Яна Боско ніхто з прысутных не сумаваў, таму падрыхтавала шмат вясёлых забаў.
Галоўным сюрпрызам вечара стала выступленне Т.В. Орсіка, настаўніка англійскай мовы і інфарматыкі сярэдняй школы №3 г. Дзятлава, пераможцы абласнога туру “Малады спецыяліст ХХІ стагоддзя”, любімае хобі якога - фокусы. Выступленне Тараса Васільевіча зрабіла свята яркім, цікавым і незабыўным для прысутных.
Завяршылася сустрэча гарачай гарбатай і салодкімі прысмакамі. Усе разыходзіліся ў добрым настроі.
Алена Баклага