Галоўная Дзейнасць Навіны Урачыстасць святога Яна Боско адзначылі ў Мінску

Урачыстасць святога Яна Боско адзначылі ў Мінску

Урачыстую св. Імшу узначаліў кс. Аляксандр Мятліцкі SDB разам з кс. Алегам Каралёвым SDB.

Падчас навукі кс. Аляксандр звярнуў увагу на тое, што св. Ян Боско меў вялікую любоў да іншых людзей. Нягледзячы на тое, што ў два гады страціў тату, а потым і бабулю, дзякуючы любячай матулі, якая ва ўсім яго падтрымлівала і прывяла яго да Марыі Успамогі Хрысціянаў, не стаў жорсткім, а пачаў клапаціцца аб іншых на хвалу Божую і дзеля збаўлення душаў.

Важным момантам урачыстасці было абнаўленне абяцанняў салезіянаў супрацоўнікаў, кола якіх у гэты раз пашырылася на аднаго чалавека: упершыню сёлета склаў абяцанні Раман Гапцар.

Была прынесена ў дар фігура св. Яна Боско з Дамінікам Савіо, якая будзе ўсталявана разам з памятнай дошкай з імёнамі ўсіх салезіянаў, якія працавалі ў Беларусі на працягу ста год. 

Падзяліцца: