Менавіта 8 снежня святы Ян Боско, сустрэўшы Барталамэо Гарэлі, адчыніў перад ім, а пасля і перад многімі іншымі падлеткамі дзверы першага араторыя. У гэты важны дзень для ўсёй салезіянскай супольнасці падчас святой Імшы свае абяцанні аднавілі аніматары. А Святлана Радцэвіч упершыню склала абяцанні салезіянскага аніматара, ахвотна згаджаючыся на служэнне сярод дзяцей і моладзі.
Падчас казання кс. Віктар нагадаў значнасць урачыстасці для Салезіянскай сям’і, пажадаў наследваць у сваім жыцці цноты Найсвяцейшай Дзевы, адкрыць для сябе нанова глыбіню і мудрасць Яе словаў і выказаў пажаданне, каб для кожнага верніка гэты дзень стаў пачаткам нечага новага.
Напрыканцы святой Імшы адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з актам прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Таксама падчас малітвы вернікі даверылі Богу праз заступніцтва Марыі маладую суполку сем’яў ADMA, якая распачынае сваё існаванне ў парафіі. А пасля святой Імшы ўсе прысутныя сімвалічна перадалі Маці Божай свае просьбы, падзякі і перапрашэнні, спальваючыя перад яе абразом лісткі, на якіх яны былі напісаны.