Галоўная Дзейнасць Навіны Урачыстае завяршэнне святкавання 100-годдзя Салезіян у Беларусі

Урачыстае завяршэнне святкавання 100-годдзя Салезіян у Беларусі

Дзякуючы першаму сабрату салезіяніну ксяндзу Людвігу Гастыле, які ў 1921 годзе прыбыў на землі нашай Бацькаўшчыны, каб сеяць тут зерне салезіянскай харызмы, усё сучаснае пакаленне духоўных сыноў і дачок ксяндза Боско мела ўнікальную магчымасць у 2021 годзе адзначыць юбілей 100-годдзя прысутнасці салезіянаў на Беларусі. Пачынаючы з восені 2021 года было праведзена шмат яскравых мерапрыемстваў, прысвечаных пазнаванню гісторыі салезіянскага таварыства, папулярызацыі прывентыўнай сістэмы выхавання ксяндза Боско, распаўсюджванню салезіянскай харызмы.

Урачыстае святкаванне завяршэння юбілею распачнецца ў суботу 24 верасня праграмай, прысвечанай моладзі ад 14 год.  Для ўдзелу неабходна абавязкова прайсці рэгістрацыю на спасылцы да 19 верасня. 

  • 10.00 – збор зарэгістраваных удзельнікаў у Бараўлянах (вул. Аляксандрава, 4А)
  • 13.00 – пачатак праграмы для моладзі (актыўная частка праграмы будзе адбывацца пад адкрытым небам, неабходна мець зручную вопратку)
  • 20.00 – вечар праслаўлення (Мінск, Серабранка)

У нядзелю 25 верасня адбудзецца працяг святкавання ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля, Серабранка:

  • 10.00 - урачыстая святая Імша падзякі за 100-гадовую дзейнасць салезіянскага таварыства на тэрыторыі Беларусі.
  • 12.30 – святочная праграма.

Шчыра запрашаем асаблівым чынам дзяцей і моладзь, а таксама кожнага, каго захапляе харызма святога Яна Боско, прыняць удзел у святочных мерапрыемствах.

Падзяліцца: