Галоўная Дзейнасць Навіны Упершыню ў РНПЦ анкалогіі ў Бараўлянах сталі цэлебраваць Святую імшу

Упершыню ў РНПЦ анкалогіі ў Бараўлянах сталі цэлебраваць Святую імшу

Службы кожны аўторак праводзіць мясцовая каталіцкая салезіянская парафія Марыі Успамогі Хрысціянаў.

З пачатку чэрвеня ў РНПЦ анкалогіі ім. Аляксандрава ў Лясным (Бараўляны) кожны аўторак у актавай залі а 17.00 цэлебруецца святая Імша. Ініцыятыва належыць пробашчу каталіцкай парафіі ў Бараўлянах кс. Казіміру Шыдэлка SDB.

Першая св. Імша ў РНПЦ анкалогіі ўжо адбылася ў мінулы аўторак, 6 чэрвеня. На службе прысутнічалі каля 30 чалавек, у тым ліку медыкі і пацыенты, распавёў святар.

А з 9 ліпеня святую Імшу будуць цэлебраваць у шпіталі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Бараўлянах - кожны чацвер а 17-й гадзіне.

Крыніца: katolik-gomel.by

Падзяліцца: