Галоўная Дзейнасць Навіны Упершыню адбылася мужчынская пілігрымка са Смаргоні ў Баруны

Упершыню адбылася мужчынская пілігрымка са Смаргоні ў Баруны

1 чэрвеня, ў дыяцэзіяльны дзень бацькі, стартавала першая мужчынская пілігрымка са Смаргоні ў барунскі санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных.
Арганізатарамі пілігрымкі з’яўляюцца салезіяне, якія нясуць служэнне ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Ініцыятыва пілігрымкі сыходзіла ад мужчын з салезіянскай парафіі. У гэтым годзе ў Баруны са Смаргоні выйшлі 30 мужчын. Разам з імі ішлі кс. Артур Ляшнеўскі SDB, пробашч Міхайлаўскай парафіі ў Смаргоні і брат Уладзіслаў Мінько OFMcap, пробашч маладзечанскай парафіі св. Піо.
Разам пілігрымы пераадолелі 32 кіламетры і падчас пілігрымкі наведалі касцёл у Крэва, дзе кс. Артур прамовіў да ўдзельнікаў канферэнцыю на тэму "Марыя - Настаўніца пілігрымавання". У пілігрымцы мужчыны маліліся Крыжовы Шлях, падчас якога неслі сімвалічныя камяні - знак цяжару граху. Пасля пілігрымкі гэтыя камяні мужчыны склалі каля крыжа пры ўездзе ў Баруны.

Падзяліцца: