Разам з дзецьмі прыехалі кс. Артур Ляшнеўскі SDB, с. Юлія Клевец FMA, с. Дар’я Еўтухоўская FMA і аніматары Вольга і Максім Радзюш.
Прыстанкам для ўдзельнікаў клуба стала мясцовая былая школа сясцёр назарэтанак. Падчас выезду “савікаў” чакала шмат гульняў, конкурсаў і цікавых сустрэч. 28 снежня група наведала гістарычны Навагрудак, пабывала на гары Міндоўга і больш даведалася пра адзінага караля ВКЛ. Таксама ўдзельнікаў “Савіо-клуба” чакала цікавая экскурсія ў доме паэта Адама Міцкевіча.
Пасля дзеці наведалі падамініканскі касцёл, а кульмінацыяй дня стала наведванне замкавай гары. Удзельнікі клуба павінны былі самі пакарыць гару, а пазней іх чакала спаборніцкая гульня “Форт Баярд”, падчас якой дзве каманды змагаліся на дзядзінцы старога замка за скарб караля Міндоўга. На завяршэнне дня настаяцельніца кляштара сясцёр назарэтанак распавяла сабраным пра адзінаццаць сясцёр мучаніц з Навагрудка, а таксама паказала, як робяцца аплаткі.
Дязцей таксама чакалі фармацыйныя сустрэчы. Падчас гэтых сустрэч падлеткі пазнаёміліся бл. мучанікамі з Познані, выхаванцам кс. Боско Міхалам Магонэ, а таксама пачулі пра важнасць даследвання Святога Пісання.
Кожны дзень “савікі” ўдзельнічалі ў Эўхарыстыі, якая цэлебравалася ў капліцы сясцёр назарэтанак. Выезд быў добрай нагодай для інтэграцыі ўдзельнікаў “Савіо-клуба” з Мінска і Бараўлянаў, а таксама духоўна плённым часам.