Галоўная Дзейнасць Навіны Удзельнікі акцыі “У школу разам з Салезіянамі” атрымалі падарункі

Удзельнікі акцыі “У школу разам з Салезіянамі” атрымалі падарункі

Усяго дапамогу атрымалі 11 сямей на агульную суму больш за 7000 беларускіх рублёў. Ксёндз Віктар выказаў вялікую радасць ад таго, што салезіяне мелі магчымасць такім чынам дапамагчы шматдзетным сем’ям, бо дзеці гэта надзея і радасць усяго Касцёла.

Таксама рэгіянальны настаяцель спадзяваецца, што гэта не апошняя такая акцыя і салезіяне будуць мець магчымасць і ў будучым дапамагаць дзеткам. Для паслядоўнікаў ксяндза Боско гэта вельмі важны момант, бо па прыкладу свайго заснавальніка, яны імкнуцца аказваць маладому пакаленню не толькі духоўную падтрымку, але і падтрымку матэрыяльную, што таксама з’яўляецца вельмі важным аспектам у выхаванні моладзі.

Падзяліцца: