Галоўная Дзейнасць Навіны У Жупранах адбыўся з’езд салезіянскіх міністрантаў

У Жупранах адбыўся з’езд салезіянскіх міністрантаў

З’езд распачаўся ў пятніцу 2 чэрвеня. Хлопцы мелі магчымасць пазнаёміцца, добра разам правесці час праз гульню ў футбол і спецыяльна арганізаваны лазертаг на панадворку моладзевага дому. Напрыканцы дня хлопцы ўдзельнічалі ў адмысловай адарацыі і мелі магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

У суботу 3 чэрвеня міністранты выехалі ў Будслаў на заканчэнне навэнны з нагоды юбілею каранацыі цудадзейнага абраза Будслаўскай Багародзіцы. Там частка міністрантаў удзельнічала ў якасці акцёраў у міні-прадстаўленні пра гісторыю Будслава. Прадстаўленне падрыхтавала салезіянская сям’я са Смаргоні. Пасля ўдзельнікі мелі магчымасць маліцца падчас Эўхарыстыі, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі. На св. Імшы прысутнічалі першакамунійныя дзеці з розных парафій Беларусі. 

Пасля св. Імшы і абеда ўсе прысутныя ў Будславе дзеці мелі магчымасць пазабаўляцца пры стэндах, якія падрыхтавала салезіянская сям’я з Мінска і Бараўлянаў. Пасля вяртання ў Жупраны міністранты мелі паход у лес, дзе іх чакала спецыяльна падрыхтаваная гульня.

У нядзелю міністранты разам з адказным за з’езд кс. Артурам Ляшнеўскім SDB адсвяткавалі ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў жупранскім касцёле свв. Апп. Пятра і Паўла. Пасля Эўхарыстыі літургічная служба алтара разам з вернікамі ўдзельнічала ў тэафарычнай працэсіі вакол касцёла. 

Падзяліцца: