Галоўная Дзейнасць Навіны У Смаргоні асвяцілі каталіцкія крыжы на ўездах у горад

У Смаргоні асвяцілі каталіцкія крыжы на ўездах у горад

29 верасня ў Смаргоні адбылася значная падзея. Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска асвяціў каталіцкія крыжы на ўездах у горад. На ўрачыстасці асвячэння прысутнічаў дэкан смаргонскі канонік Антоні Казлоўскі, а таксама салезіяне, якія нясуць служэнне ў мясцовай парафіі Св. Міхала Арханёла.

Крыжы былі ўрачыста аздоблены кветкамі і святочнымі вянкамі. Перад крыжамі вернікі выслалі кветкавыя дываны і запалілі знічы.

Падчас абраду асвячэння бп. Андрэй сказаў, што знакі Хрыстовага адкуплення на ўездах у горад сведчаць, што ў Смаргоні Бог жыве. Іерарх падзякаваў вернікам за іх намаганні паставіць крыжы ў горадзе і папрасіў даглядаць іх, каб людзі бачылі, як тут любяць Бога.

Відэа

Падзяліцца: