Галоўная Дзейнасць Навіны У Смаргоні адбылася св. Імша за памерлага кс. Здзіслава Вэдэра SDB

У Смаргоні адбылася св. Імша за памерлага кс. Здзіслава Вэдэра SDB

11 лістапада прыпадае другая гадавіна са дня смерці с.п. каноніка кс. Здзіслава Вэдэра SDB. З гэтай нагоды святары смаргонскага дэканата сабраліся ў смаргонскай парафіі Святога Арханёла Міхала на дэканальную сустрэчу і Эўхарыстыю за памерлага святара. З гэтай нагоды святары далучылі да інтэнцыі св. Імшы імёны ўсіх вядомых пробашчаў касцёлаў смаргонскага дэканату.

Св. Літургію ўзначаліў дэкан смаргонскі канонік кс. Антоні Казлоўскі, пробашч парафіі ў Вішневе.

Падчас казання ксёндз дэкан звярнуў увагу вернікаў на патрэбу малітвы за памерлае духавенства, бо святары таксама людзі і яны таксама маюць свае слабасці і грахі. У гаміліі кс. Антоній успоўніў таксама святароў, якія адышлі ў вечнасць зусім нядаўна, а таксама напомніў, што смерць наведвае нас без папярэджвання і да яе прыйсця трэба быць заўсёды падрыхтаванымі.

Пасля св. Імшы святары разам з вернікамі заспявалі малітву “Анёл Панскі”, а званы касцёла на заканчэнне Літургіі загучалі ў памяць аб вечным супакоі для памерлых пастыраў Смаргоншчыны.

Падзяліцца: