Галоўная Дзейнасць Навіны У смаргонскім араторыі распачалася "Бітва мікрараёнаў-2016"

У смаргонскім араторыі распачалася "Бітва мікрараёнаў-2016"

 

Мэта гульні – выявіць наймацнейшую, самую творчую, спартыўную і інтэллектуальную моладзевую каманду горада. Але не гэта галоўнае. Галоўнае ў праекце – аб’яднаць моладзь гарада (і не толькі каталіцкую)  праз сумесныя спартыўныя, інтэлектуальныя і творчыя праекты, паказаць, што навокал шмат радаснага і прыгожага, галоўнае – радасна рабіць усё разам! Праект складаецца з чатырох тураў (прадстаўленне каманд, інтэлектуальны, спартыўны і творчы тур), па выніках якіх і будзе вызначана каманда-пераможца.

 

Традыцыйна, як і любая акцыя Араторыя, першы тур гульні – прадстаўленне каманд – распачаўся святой імшой. Падчас якой кс. Павел Шчарбіцкі падкрэсліў, як важна маладому чалавеку ў сённяшнім свеце навучыцца змагацца са злом і перамагаць яго канкрэтнымі добрымі ўчынкамі. І як неабходна ўзаемная дапамога і адзінства ў такой барацьбе!

Затым у Араторыі пачалася сама гульня, у якой прынялі ўдзел тры каманды: “СНГ”, “Аліўе” і SWEG, удзельнікамі якіх стала моладзь рознага ўзросту з школ горада, студэнты і нават моладзь, якая знаходзіцца за мяжой нашай краіны. Каардынатарамі падрыхтоўкі каманд з’яўляліся аніматары Араторыя. За каманды прыйшлі “пабалець” сябры і бацькі. Прыемна і радасна было бачыць поўны зал гледачаў!

 

На суд журы, у склад якога увайшлі святары, сёстры, супрацоўнікі, прадстаўнікі мясцовага тэлебачання і аддзела па справах ідэялогіі, культуры і працы з моладдзю Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, было прадстаўлена выступленне каманд праз тры этапы: знаёмства з камандай, фота-відыа прадстаўленне свайго мікрараёна і візітоўка каманды. Якія цудоўныя рэчы падрыхтавалі каманды! Журы было вельмі цяжка ацэньваць, бо кожная каманда паказала сябе з лепшага боку. “СНГ” уразіла сваёй дабрынёй і шчырасцю, “Аліўе” сваім інтэлектам і адкрытасцю,  SWEG музакальнасцю і арыгінальнасцю. Кожная каманда паказала сваі уменні жартаваць, спяваць, танцаваць,  прадставіць звычайныя рэчы ў незвычайным свеце і, самае галоўнае, бачна была еднасць камандаў, у выступленнях адчуваўся вялікі камандны дух, што было галоўнай мэтай арганізатараў праекта.

 

Выбраць пераможцу аказалася вельмі складана. Усе члены журы сыйшліся ў адным – каманды проста малайцы. Але, па выніках трох этапаў першага тура пераможцам аказалася каманда SWEG (мікрараён Усходні).

Пасля аб’яўлення вынікаў гульні канстатавалі: праект “Бітва мікрараёнаў-2016” сапраўды распачаўся! Дырэктар салезіянскай супольнасці ў Смаргоні ксёндз Алег Жураўскі SDB усім падзякваў за радасны моладзевы вечар і за дух еднасці усіх удзельнікаў. Пасля разам памаліўшыся тры “Вітай Марыя..” паблагаславіў усіх прысутных.

 

Закончыўся вечар сесіяй сумесных фотаздымкаў. Нікому не хацелася разыходзіцца, кожны быў перапоўнены радаснымі і пазітыўнымі эмоцыямі сяброўства, дабразычлівасці і еднасці як сапраўдная вялікая сям’я.

Наступны тур Бітвы мікрараёнаў-2016 адбудзецца 27 лютага 2016 г. Гэта будзе інтэлектуальны тур. Агульная тэма тура “Мая Беларусь”.

 

Ларыса Валынец ASC

Падзяліцца: