Галоўная Дзейнасць Навіны У смаргонскім араторыі дзеці і моладзь сустрэліся са Святым Мікалаем

У смаргонскім араторыі дзеці і моладзь сустрэліся са Святым Мікалаем

Дзеці, каб святкаваць разм са Святым Мікалаем прыйшлі на імшу, падчас якой кс. Аляксандр Пятровіч прыпомніў дзецям пра тое, што трэба берагчы любоў да кожнага чалавека. Трэба мець моцнае цярпенне і надзею на лепшае.

 

У хуткім часе ўсе апынуліся ў араторыі. Дзяцей сустрэлі цікавыя памошнікі Святога Мікалая, якія  дапамаглі дзецям больш даведацца пра Святога. Некаторыя ўпершыню пачулі, што гэты Святы быў біскупам і меў шмат грошаў, на якія купляў падарункі і дараваў іх паслухмянным дзецям.

Хлопчыкі і дзяўчынкі  прымалі ў свяце самы актыўны ўдзел: чыталі падрыхтаваныя вершы, удзельнічалі ў разнастайных  гульнях і  цікавых момантах, якія іх чакалі падчас гэтага свята.  Напрыканцы  кл. Юрый Пашкавец SDB у выглядзе Св. Мікалая прыгадаў дзецям цікавую гісторыю з жыцця гэтага Святога. Ён апавядаў як Святы дапамог дзяўчыне выйсці замуж і стаць шчаслівай, падкінуўшы её у акно мяшочак грошаў.

 

Свята скончылася малітвай і  прысмакамі, зробенымі бацькамі дзетак.

Напэўна кожны, святкуючы гэтае свята зразумеў, што чынячы дабро і дзелячыся з іншымі сваім дабрабытам, сваімі духоўнымі каштоўнасцямі становішся больш прыгожым перад Богам і ўзрастаеш у штодзённай святасці.

 

 

Падзяліцца: