Галоўная Дзейнасць Навіны У смаргонскім араторыі адбылося свята ўсіх жанчын і дзяўчат

У смаргонскім араторыі адбылося свята ўсіх жанчын і дзяўчат

Свята традыцыйна распачалося Св. Імшой, падчас якой кс. Аляксандр распавядаў пра міласэрнасць нашага нябесная Айца. Мы можам звярнуцца да Яго ў любы момант і Ён нас прытуліць да сябе з вялікай любоўю. Потым усе дзеці і іх бацькі, асабліва дзяўчынкі і іх матулі, былі запрошаны ў Араторый на працяг свята. Галоўным героем была дзяўчынка Жэня з казкі “Цвецік-сяміцвецік”.  Усе ўдзельнікі мелі магчымасць прымаць удзел у розных гульнях, кіно, гуртках, спаборніцтвах, а таксама пачаставацца прысмакамі.

У канцы хлопцам і бацькам было прапанавана павіншаваць жанчын цікавым спосабам. Потым с. Вялянціна Кот FMA расказала слоўка пра любоў маці да сваіх дзцей. Сястра прывяла прыклад адной вялікай свечкі, ад якой  маці дваіх сыноў запаліла некалькі маленькіх. Такім чынам яна паказала, што любіць усіх аднолькава, як запальваюцца гэтыя свечкі, а таксама пажадала каб кожная жанчына была гэтай свечкай надзеі і цяплыні. Усе удзельнікі: дзеці, бацькі ,бабулі і дзядулі, а таксама арганізатары, былі задаволеныя і з добрым настроем і ўражаннямі адправіліся да дому.

 

Падзяліцца: