Свята распачалося ў нашым касцёле св. Імшой. Кожны год на другую нядзелю Вялікага Посту касцёл прапануе паразважаць над момантам перамянення Пана на гары Табор. Пад’ём на любую гару патрабуе высілкаў ад чалавека, а тым больш чалавек павінен старацца, каб прыблізіць да сябе і сваёй сям’і атмасферу гары Табор. Але ўсё магчыма пры дапамозе любячага Пана Бога. Падчас казання кс. Александр разам з дзецьмі і іх бацькамі разважаў пра сапраўдную любоў Пана да ўсіх людзей і сапраўдную радасць, якая выцякае з гэтай любові.


Працяг свята адбыўся ў араторыі, дзе гасцей чакалі аніматары. Да усіх удзельнікаў завітаў сапраўдны афіцэр беларускай арміі. Вельмі разнастайныя ўменні былі паказаны хлопцамі, іх татамі, іх дзядулямі: уменне маршыраваць, забіваць цвікі, перацягваць канат, канструяваць самалёт. Яшчэ ўсе прысутнічыя мелі магчымасць прыняць удзел у спаборніцтвах па армрэслінгу, праверыць сваю меткасць і мастацкія здольнасці.
За кожнае выкананае заданне ўдзельнікі атрымлівалі балы. Найлепшыя ўдзельнікі - 10 хлопцаў і дзяўчат атрымалі невялічкія салодкія падарункі ад арганізатараў свята.
Усе удзельнікі засталіся задаволеныя і з добрымі ўражаннямі пайшлі да дому.
