“БОГ НАРАДЗІЎСЯ – НАМ АБ’ЯВІЎСЯ”- менавіта пад такі дэвізам праходзіў лагер. Кожны дзень меў сваю тэматыку: “Радасць”, “Уважлівасць і падзяка”,“Дзяленне”. Лепш зразумець галоўную думку дня дзецям дапамагалі сцэнкі, падрыхтаваныя аніматарамі.Праз міні-спектакль былі прадстаўлены біблейскія сюжэты: “Звяставанне”, “Божае нараджэнне”, “Тры каралі”.Пасля сцэнкі ўдзельнікі лагера на працы па групахмаглі падзяліцца сваімі ўражанняміі меркаваннямі наконт убачаннага.
На працягу трох дзён дзеці абагачалісяі духоўна, і фізічна: маліліся, гулялі, спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў розных гуртках.
У канцы дня дзеці атрымлівалі хатняе заданне для сябе і бацькоў. Своеасаблівым падсумаваннем тэмы дня было традыцыйнае салезіянскае “слоўка”.
Даніла Вяль, памочнік аніматара.
Фота – Вераніка Рогач, салезіянскі аніматар