Галоўная Дзейнасць Навіны У смаргонскім араторыі адбыўся карнавал

У смаргонскім араторыі адбыўся карнавал

 

 У гаміліі кс. Павел Шчарбіцкі SDB падкрэсліў, як важна дазваляць Езусу прыходзіць у нашу “лодку” жыцця, каб змяняць яго. Дазволіць Яму настаўляць нас на шлях, які падрыхтаваў для нас Айцец. Пасля Імшы моладзь была запрошана на працяг свята “Пад гальштукам”. Асаблівай умовай ўдзелу быў гальштук і белы верх. Моладзь удзельнічала ў розных забавах, танцах, дыскатэцы. Пасля дыскатэкі было прапанавана традыцыйнае салезіянскае “слоўка”, асноўнай думкай якога было прыгатаванне да Вялікага посту. Пазней была супольная малітва і благаслаўленне.

У нядзелю на карнавал былі запрошаны таксама і дзеці з бацькамі. Пасля св. Імшы на 11.30 была забаўляльная праграма. Кожны павінен быў прыйсці з якой-небудзь маскай альбо касцюмам. Галоўнай тэмай была святасць. Дзеці разам са сваімі бацькамі апынуліся ў незвычайнай краіне. Там яны спаткалі некаторыя асобы, якія з’яўляюцца прыкладам святасці. Гэта быў кс. Боско, мама Маргарыта, Дамінік Савіо, Марыя Дамініка Мадзарэлло, Лаура Вікунья, апостал Пётр. Удзельнікі свята мелі магчымасць пазнаёміцца з гэтымі гасцямі, а таксама патанцаваць, пагуляць, памаліцца. Напрыканцы быў салодкі пачастунак. Усе удзельнікі засталіся задаволеныя і з добрымі ўражаннямі пайшлі да дому.

Фотарэпартаж

Памочнікі аніматараў з Смаргоні

Падзяліцца: