Субота 27 лютага 2016 г. для смаргонскай моладзі пачалася крыжовым шляхам на тэму “Учынкі Міласэрнасці для цела бліжняга”, які быў падрыхтаваны салезіянамі супрацоўнікамі.
Адразу пасля крыжовага шляха распачалася святая імша. Падчас разважання над Божым словам кс. Павел Шчарбіцкі SDB падкрэсліў, што чалавек часамі стамляецца ў сваім жыцці. І як вельмі важна памятаць аб нястомнай Божай любові, якае аднаўляе сілы і жаданне!

Працяг моладзевага вечара адбыўся ў Араторыі, дзе больш за двух сотняў маладых людзей з усяго гораду прынялі ўдзел у другім, ужо інтэлектуальным туры, Бітвы мікрараёнаў-2016. Прыемна зазначыць, што да каманды СНГ далучылія хлопцы, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу ў Смаргонскіай пагранічнай групе, і яны будуць мець ўдзел у Бітве да яе заканчэння.
Каманды зыгралі 10 тураў па 10 пытанняў на тэму “Мая Беларусь”, адзін відэятур па Смаргоншчыне і супер тур, у які можна было палепшыць свае становішча напрыканцы гульні. Падчас правядзення тураў у гульні мог прыняць удзел кожны член каманды, калі толькі ён быў свядомы па пытаннях аб Беларусі у вобласці геаграфіі, гісторыі, музыкі, спорту і інш.
Пераможцам гульні ў другім туры выйшла каманда “Аліўе” (75 балаў). Другое месца ў каманды SWEG (70 б.), трэцяе – у СНГ (56 б.). Па выніках двух тураў з невялікай перавагай лідыруе каманда SWEG (196), затым ідзе “Аліўе” (194), крышачку адстае СНГ (176). Але ж яшчэ ўсё на перадзе!
Члены журы ад гульні былі проста прыемна ўражаны. Дырэктар ДУА “Гімназія г.Смаргоні” Ірына Анатольеўна Дурэйка выказала ўсім падзяку, пахваліўшы моладзь за яе інтэлект: “Вы вялікія малайцы і разумнікі!”. Дырэктар ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.Смаргоні” Ала Анатольеўна Коваль зазначыла, што нават журы не заўсёды ведала адказы на пытанні, на якія адказвалі ўдзельнікі: “Вельмі вамі ўсімі гаанруся”. Дырэктар салезіянскай супольнасці ў Смаргоні кс. Алег Жураўскі SDB таксама пахваліў моладзь і падзякваў настаўнікам за тыя глыбокія веды аб Беларусі, якія паказалі ўдзельнікі гульні, а напрыканцы вечара ўсіх паблагаславіў.
Наступны тур “Бытвы мікрараёнаў-2016” адбудзецца 19 сакавіка 2016 г. Гэта будзе тур спартыўных гульняў.


