Пачалі свой адпачынак хлопцы з супольных гульняў у араторыі і на спартыўнай пляцоўцы пры ім. Пасля добрага пасілку быў сумесны прагляд фільму. А напрыканцы вечара кл. Міхаіл прамовіў да сабраных слоўка, у якім падкрэсліў, як важна розныя перашкоды і цяжкасці выкарыстоўваць для ўзрастання ў веры і наколькі важна заставацца верным на сваім шляху пілігрымавання да Нябеснага Айца.
2 красавіка дзень міністранты распачалі са св. Імшы разам з парафіяльнай супольнасцю. Пасля мелі час як на забаву, так і на сур’ёзныя моманты. Скончыўся начлег супольным абедам, на якім прысутнічалі і іншыя сабраты салезіяне са смаргонскай супольнасці.